Новости Могилева Mycity.by: могилевский портал

Сегодня: 20 сентября 2019 г.


Предыдущий месяц Предыдущий день Следующий день Следующий месяц
События на год Просмотр по месяцам На неделю Посмотреть сегодняшние Поиск Перейти к месяцу
categoryimageКонцерты, шоу, мероприятия
Прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі "Дзевяць жыццяў Віта Морэ"
Прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі

29 красавіка а 19:00 па адрасе зав. Чкалава 16 (ГЦ “Кола”) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі "Дзевяць жыццяў Віта Морэ".

Новы раман Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ” паставіў адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, выкарыстоўваецца адразу 7 літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

“Дзевяць жыццяў Віта Морэ” ‒Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Дзевяць жыццяў Віта Морэ ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара ‒ “Дзіцячы маніфест” (https://telegra.ph/Dz%D1%96cyachy-man%D1%96fest-08-10)  і “Marginalis” (https://telegra.ph/Marginalis-08-20) ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, “Дзіцячы маніфест” увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман “Marginalis” некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку, крамы oz.by.

Время:   19:00
  

Место проведения: зав. Чкалава 16 (ГЦ “Кола”)

Назад

Объявления Яндекс

Афиша

Сентябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
26 27 28 29 30 31 1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 1 2 3 4 5 6

Сегодня в городе

Концерты, шоу, мероприятия

Афиша пуста
Система Orphus