Новости Могилева Mycity.by: могилевский портал

Сегодня: 25 октября 2020 г.


Предыдущий месяц Предыдущий день Следующий день Следующий месяц
События на год Просмотр по месяцам На неделю Посмотреть сегодняшние Поиск Перейти к месяцу
categoryimageКонцерты, шоу, мероприятия
Паказ фільма «Чароўныя нажнічкі» пад жывую музыку ад гурта Zhydovachka
Паказ фільма «Чароўныя нажнічкі» пад жывую музыку ад гурта Zhydovachka

Паказ фільма «Чароўныя нажнічкі»
пад жывую музыку ад гурта Zhydovachka

https://vk.com/zhydovachkamagilove

2 жніўня 2020 года (нядзеля) з 19:30 да 22:00
Магілёў. Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі

Запрашаем на вечар з яўрэйскімі танцамі і кіно!

У праграме — нямая чорна-белая сінематаграфічная казка для дарослых «Чароўныя нажнічкі» з жывым музычным суправаджэннем. А таксама — майстар-клас па традыцыйных яўрэйскіх танцах — з захаваннем дыстанцыі!

Імпрэза пройдзе на вольным паветры ў дворыку музея. Яна будзе складацца з дзвюх частак:
Кінапаказ
Майстар-клас па яўрэйскіх танцах

Толькі жывая музыка!

Чорна-белая безгукавая стужка «Чароўныя нажнічкі» знятая паводле жыдоўскіх казак у межах праекта «МыЗаТанцы!» (г.Барысаў). Крыху містычная, поўная сакавітага гумару гісторыя распавядае аб прыгодах краўца Шмуэля і яго чароўных дзедавых нажніцах. Фільм не з’яўляецца дакладнай гістарычнай рэканструкцыяй — гэта мастацкі вобраз мястэчка пачатку ХХ стагоддзя, створаны напалову аматарскай, напалову прафесійнай здымачнай групай з Барысава. Фільм выйшаў ў 2018 годзе і ўжо быў паказаны ў Мінску, Маладзечне, Барысаве, Гродна, Віцебску, Салігорску, Магілёве, Бабруйску і Ваймары (Германія). Гэта цалкам валанцёрскі праект, які не мае ніякага фінансавання. Яго асаблівасць ў тым, што кінапаказы адбываюцца выключна ў жывым фармаце, у стылістыцы першага сінематографа з тапёрскім суправаджэннем. Таму «Чароўныя нажнічкі» немагчыма знайсці ў сеціве.

Пасля прагляду стужкі Zhydovachka зайграе вясёлыя карагодныя і ланцужковыя яўрэйскія танцы з нескладанымі фігурамі і крокамі, а таксама пазнаёміць гасцей з унікальным яўрэйскім танцавальным жэстам і асноўнымі прынцыпамі традыцыйнай манеры танца сольна і ў пары.

Усім гасцям імпрэзы мы раім захоўваць сацыяльную дыстанцыю і выконваць правілы рэспіраторнага этыкету — умовы для гэтага будуць створаныя.

ЗАПРАШАЕМ!
Месца правядзення: Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі — г. Магілёў, вул. Ленінская, 37
Уваход — па квітках. Кошт — 5 рублёў. Квіткі — у касе музея.
Вітаецца фры данэйшн — падтрымка ў вольным памеры музыкантам на струны!

Вечарына адбудзецца пры падтрымцы:
— Суполка «Беларускія народныя танцы ў Магілёве»
— Цэнтр гарадскіх ініцыятыў
— Кафэ «ШПАРКI ЛОСЬ» — Магілёў

Даведкі па тэлефонах:
Музей: (80222) 65-07-57
Каса музея (80222) 65-02-03
г. Магілёў, вул. Ленінская, 37
www.artmuseum.by

Время:   с 19:30 по 22:00
Цена билета:   5 руб.

Место проведения: Музей В.К. Бялыницкого-Бирули (ул. Ленинская, 37)

Назад

Мы в соцсетях

twitter twitter twitter

Объявления Яндекс

Афиша

Октябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
28 29 30 1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31 1

Сегодня в городе

Концерты, шоу, мероприятия

Балет «Ромео и Джульетта»
17:30  13 - 23 руб.
Система Orphus