RSS PDA
Сегодня: 4 февраля 2012 г.
В мае 1953 года ратуша в Могилеве была объявлена памятником архитектуры, спустя четыре года в 1957 году ее взорвали.
 
Главная arrow Интервью arrow Ці беларускі наш Магілёў?
КГК Опрос медучреждения
Натяжные потолки
Все новости
Городские ресурсы
Не городские ресурсы
Городская справка
Городские мероприятия
Разное
 
Ці беларускі наш Магілёў? Печать
11.03.2010
Просмотров: 2193

Текст интервью на русском языке
Яўген АндрэенкаМагілёў — адзін з найстаражытнейшых беларускіх гарадоў, аднак беларускасці ў ім ані знаку: большасць шыльдаў напісаныя на расійскай мове, тое ж самае можна сказаць пра абвесткі і рэкламу. Нават усходнія сябры, прыязджаючы ў госці, шчыра здіўляюцца: маўляў, чаму няма помнікаў вашым нацыянальным дзеячам, чаму нельга ўбачыць і пачуць праяваў беларускай самабытнай культуры? Вядома ж, гэтыя праблемы ўзніклі ня сёння, аднак вырашаць іх неяк трэба. Калі, канешне, мы і надалей хочам заставацца беларусамі... Аб магчымых шляхах вяртання Магілёва ў арбіту беларускасці чытайце ў актуальным інтэрв’ю з Яўгенам Андрэенкам.

Жыхар нашага горада, Яўген Андрэенка, не прадстаўляе ніякіх палітычных партый або плыняў. Ён — магілёвец, які занепакоены выцясненнем роднай мовы з агульнага і афіцыйнага ўжытку і які мае намер змяніць сітуацыю да лепшага. Яўген зрабіўся ініцыятарам акцыі, сутнасць якой патлумачыў нашаму карэспандэнту...

Яўген Андрэенка— Разам з аднадумцамі я звярнуўся да кіраўніцтва горада з прапановай выправіць прыкрае, на мой погляд, становішча, — распавядае Яўген. — Пра тое, што Магілёў — беларускі горад, сёння мажліва толькі здагадвацца. Усе шыльды на крамах, на прыпынках грамадскага транспарту, уся рэклама — на расійскай мове. Мы паважаем мову братняга нам народа, але ж не варта забывацца на тое, што ў нас ёсць і свая ўласная мова...

Незразумелая сітуацыя і з ушанаваннем памяці нашых нацыянальных дзеячоў. У Магілёве ёсць помнік Аляксандру Пушкіну, Тарасу Шаўчэнку, нават азербайджанская суполка неяк знайшла мажлівасць усталяваць помнік суайчынніку... Гэта ўсцешвае, гэта добра, але ж дзе помнікі нашым землякам?

Сябры тапанімічнай камісіі кажуць, што зараз няма сродкаў. Маўляў, калі хочаце помнік, — будуйце за свае грошы. Але ж мы маем надзею на патрыятызм гарадской улады. Усё ж, мы беларусы! Няўжо мы не знойдзем зусім невялікія грошы ў бюджэце, каб усталяваць помнік цалкам не чужому нам чалавеку? Чаму б, напрыклад, не паставіць помнік класіку беларускай літаратуры Максіму Гарэцкаму? Яго імя побач з імёнамі Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа...

Яўген АндрэенкаМэта маёй ініцыятывы не ў тым, каб сабраць безліч подпісаў, а ў тым, каб звярнуць увагу новага мэра на гэту надзвычай балючую праблему. Дарэчы, вельмі ўсцешвае той факт, што віншаванні Станіслава Пятровіча на афіцыйным сайце робяцца па-беларуску. Гэта дае надзею на тое, што беларуская мова будзе і надалей пашырацца сярод прадстаўнікоў гарадской улады.

А праблема існуе... Сёння трэба вучыцца думаць і гаварыць па-беларуску. Калі, канешне, мы жадаем, каб нашы дзеці выраслі беларусамі і былі выхаваныя на беларускай культуры. Ня трэба забывацца таксама на тое, што 2010 год на Магілёўшчыне быў абвешчаны Годам роднай мовы. Хочацца верыць, што сітуацыя зменіцца да лепшага і мы рэальна адчуем тое, што ў нас не адна, а дзве дзяржаўныя мовы...

Я ўжо звяртаўся ў структуры гарадской, абласной улады і нават у міністэрства. Мэру Магілёва я прапаноўваў наступнае:

  1. Рабіць на беларускай мове шыльды на дзяржустановах, на прыпынках транспарту, а таксама значную частку рэкламы, зваротаў, аб’яваў і іншага інфармавання насельніцтва;
  2. Спрыяць адкрыццю беларускамоўных груп у садах і класаў у школах праз актыўнае інфармаванне і заахвочванне бацькоў і дзяцей;
  3. Распачаць устаноўку помнікаў беларускім нацыянальным дзеячам і літаратарам, чыё жыццё было звязана з Магілёвам;
  4. Спрыяць вяртанню гістарычных назваў магілёўскім вуліцам і праспектам, а таксама спрыяць наданню ім імёнаў беларускіх нацыянальных дзеячоў і літаратараў, чыё жыццё было звязана з нашым горадам;
  5. Асабіста спрыяць папулярызацыі беларускай мовы праз выступы на агульнанацыянальных святах і значных культурных мерапрыемствах па-беларуску.

Зараз мая ініцыятыва па збіранні подпісаў пад зваротам да мэра горада працягваецца. Жадаючых прашу далучацца. Звяртаючыся да магілёўскіх уладаў хачу прывесці просты прыклад. У Полацку пры актыўнай падтрымцы старшыні гарвыканкама амаль кожны год усталёўваюцца помнікі дзеячам беларускай гісторыі і культуры. Магчыма, таму Полацк і абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі. Гэтага б хацелася пажадаць і нашаму роднаму Магілёву.

Каб далучыцца да акцыі Яўгена, вы можаце пакінуць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку пад гэтым артыкулам у каментарах (пажадана таксама пачуць ваша меркаванне і адносна гэтай акцыі, і адносна ўзнятай праблемы). Або вы маеце магчымасць даслаць звесткі пра сябе, прапановы і пажаданні на электронны адрас Яўгена (Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script ).

П. Левановіч

Зварот жыхароў Магiлёва да мэра горада Барадаўкi С.П. (.rtf, 49 Kb)

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить



 



Каждый год весной переводят часы на час вперед. Каждый год этим все недовольны. А ведь так просто всех порадовать! Достаточно переводить часы не в ночь с субботы на воскресенье, а в середине рабочего дня в пятницу!

 
«Величайшее открытие моего поколения заключается в том, что человек может изменить свою жизнь, переменив свое отношение к ней». Уильям Джемс (1842—1910)
 
Adidas названа в честь одного из основателей Ади Даслера.
 
 
EPAM Systems
Болевые точки: транспорт общего пользования
Объявления Яндекс
 
Солнце
Восход 7:41
Местный полдень 12:13
Заход 16:45
Луна
Фаза: растущая
Освещенность
лунного
диска:
94%
Сегодня в городе
«Чырвоная зорка»
«Сначала любовь - потом свадьба»
13:00, 15:00, 19:00; билет Br15000.00
«Схватка»
17:00, 21:00; билет Br15000.00
«Родина»
«Одержимая»
20:30, 22:30; билет Br20000.00
«Ржевский против Наполеона»
12:30, 14:30, 16:30; билет Br25000.00
18:30; билет Br30000.00
«Родина» (малый зал)
«Масакра»
15:00; билет Br3000.00
«На перепутье»
15:00; билет Br3000.00
«Тёмный алмаз»
13:00; билет Br2000.00
«Шутка ангела»
18:00, 20:00; билет Br3000.00
«Октябрь»
«Иван Царевич и Серый Волк»
12:00; билеты от Br12000
«Ржевский против Наполеона»
14:00, 18:00; билеты от Br20000
«Хроника»
16:00, 20:00, 22:00; билеты от Br20000
«Космос»
«Делай ноги 2»
14:00, 16:00; билет Br12000.00
«Контрабанда»
18:00, 20:00; билет Br15000.00
«Ветразь»
«Ёлки-2»
14:00,16:00, 18:00, 20:00; билет Br5000.00
Подробнее...
День в истории
04.02.1746
Родился Тадеуш Костюшко. Руководитель освободительного восстания 1794 г., участник революционного движения во Франции, герой войны за независимость США. В своем завещании распорядился о постройке больницы в Могилеве.
04.02.1808
Родился Винцент Дунин-Морцинкевич (д. Панюшковичи под Бобруйском), поэт драматург, создатель первого белорусского профессионального театра, автор знаменитой комедии «Пінская шляхта».
04.02.1909
Родился Сергей Алейников (д. Затишье, около Могилева), Герой Советского Союза, штурман авиации дальнего действия. В Могилеве его имя носит улица. В СШ № 20 создан его музей.
04.02.1978
Умер народный поэт БССР Аркадий Кулешов. Его имя носит Могилевский государственный университет на административном здании которого размещена мемориальная доска.
Праздники и именины
Кто он-лайн
Сейчас на сайте находятся:
55 гостей
Система Orphus