RSS PDA
Сегодня: 4 февраля 2012 г.
До революции и в довоенные годы, на ратуше был пожарный наблюдательный пост, поэтому она получила название «каланча».
 
Главная arrow Наши новости arrow Новости нашего города arrow Магілёў: з мінулага ў сучаснасць
КГК Опрос медучреждения
Натяжные потолки
Все новости
Городские ресурсы
Не городские ресурсы
Городская справка
Городские мероприятия
Разное
 
Магілёў: з мінулага ў сучаснасць Печать
04.08.2010
Просмотров: 1026

Новость на русском языке
Прэзентацыя паштовак2 жніўня ў відэазале кінатэатра «Космас» адбылася прэзентацыя паштовак, аб’яднаных назвай «Магілёў: з мінулага ў сучаснасць». У час, калі людзі ў асноўным падтрымліваюць сувязь па тэлефоне або праз Інтэрнэт, з’яўленне паштовак з краявідамі старога горада — справа незвычайная. На сустрэчу з даўніной з’явіліся і фотамастакі, і гісторыкі, і прадстаўнікі выдавецтва, якое подтрымала праект і надрукавала карткі. Завітала на «паштова-гістарычную» прэзентацыю і карэспандэнт сайта.

Напэўна не памылюся, калі скажу, што далёка не кожная кінастужка прывабіць столькі ўдзячных людзей... Сапраўды, у «Космасе» было сутарэнне! Важна тут таксама і тое, што на сустрэчы зусім не было выпадковых гледачоў: мастакі-прафесіяналы і аматары гісторыі — усе яны надзвычай добра разумелі аздін аднаго! Кожны, хто браў у рукі паштоўкі, быццам скіроўваўся ў падарожжа па старому Магілёву. Вось — Малая Садовая, а вось — Вялікая. На другім фотаздымку — парк Мураўёва, Кафедральны Іосіфаўскі сабор або Скрыжаванне вуліц Вялікай Садовай і Дваранскай. У гістарычных сюжэтах — што праўда — пазнаваліся сучасныя вуліцы і дамы.

Вядомы ў Магілёве журналіст Алесь Асіпцоў распавёў пра тое, як 13 год назад узнікла ідэя ўзнаўлення старых паштовак. Надзвычай моцна захацелася расфарбаваць старыя фотаздымкі — нібыта ўсе страчаныя будынкі захаваліся. «Цяжка было на Магілёўшчыне знайсці прыкметы беларушчыны. І ў некаторай ступені, сённяшні набор паштовак — гэта ўнёсак у абеларушчванне нашага горада. Хочацца, каб такіх здымкаў са зруйнаванымі салавутасцямі архітэктуры было меней. Добра было б, каб мы бачылі Магілёў не на паштоўках, а ў рэальным жыцці», — выказаў надзею чынны ўдзельнік праекта.

Наогул гісторыя беларускай паштоўкі налічвае 100 год. Вялікім попытам яна карысталася ў турыстаў. Аляксандр Ліцін крыху распавёў пра цяжкасці, з якімі сутыкнуліся мастакі на шляху ўзнаўлення паштовак, вялікія складанасці былі з абаронай аўтарскіх правоў. Ён заклікаў аматараў візуальнай інфармацыі, каб яны рабілі здымкі сучасных будынкаў, таму што праз некаторы час яны таксама ператворацца ў гісторыю. «Гэта будзе цікава нашым нашчадкам!» — дадаў Аляксандр Лазаравіч.

Усе расповеды суправаджаліся дэманстрацыяй слайдаў. Падрабязна спыніўся на краявідах старога Магілёва Вячаслаў Філінаў — калекцыянер старых фотаздымкаў. З яго лекцыі паўставалі стары горад і людзі, якія насялялі яго каля 100 год назад. Сталі вядомыя і нюансы стварэння паштовак. Некаторыя друкаваліся самімі фатографамі на фотапаперы. «Трэба шмат часу, каб стварыць дакладны каталог паштовак Магілёва. Магчыма, у мяне не хопіць на гэта моцаў, а магчыма, хтосьці зробіць гэта пасля мяне!» — адзначыў калекцыянер.


Аляксандр АгееўІгар Пушкін

Па традыцыі ўсіх культурных імпрэзаў, слова ўзяў Аляксандр Агееў. Па яго словах, з гістарычнага гледзішча гэтыя паштоўкі маюць надзвычай вялікую каштоўнасць! Трэба захоўваць архітэктурную спадчыну. «Пра кожны старажытны будынак можно напісаць калі не кнігу, то главу ў кнізе па гісторыі Магілёва!» «Спадзяюся, што тыя паштоўкі, якія яшчэ надрукуюць, будуць яшчэ цікавейшымі!» — завершыў Аляксандр Рыгоравіч.

Выступленне гісторыка Ігара Пушкіна было за ўвесь вечар ці не самым эмацыянальным. Ігар Аляксандравіч зазначыў: «На фотаздымках мы бачым не нейкіх абстрактных асобаў, а канкрэтных людзей, іх побыт, адзенне. На жаль, шмат хто з нас не ведае пра тое, як выглядалі кавярні, якім было нарэшце жытло месціча? А магілёўскі трамвай? Ці быў ён у нас? Канешне, быў! Але гэта быў конны трамвай!»

Ігар Аляксандравіч прапанаваў зрабіць некалькі цыклаў паштовак: «Магілёў ХІХ стагоддзя», «Савецкага часу», «70-х — 80-х гг» і «Магілёў сучасны»! На прыканцы сустрэчы магілёўскія барды выканалі некалькі кампазіцый, прысвечаных роднаму гораду! Госці, якія ведалі словы, з задавальненнем падтрымалі іх.

Кася Кірдзяшкіна


«Магілёў: з мінулага ў сучаснасць»
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить



 



— Вот молодежь пошла! Дочка в 16 лет шляется всю ночь по дискотекам, черт знает чем занимается, а маму с 30-летием поздравить забыла!

 
Настоящие женщины никогда не выходят замуж за настоящих мужчин — потому что настоящие женщины сразу не соглашаются, а настоящие мужчины никогда не предлагают дважды.
 
Сигналы в нервной системе человека достигают скорости 288 км/ч.
 
 
EPAM Systems
Болевые точки: транспорт общего пользования
Объявления Яндекс
 
Солнце
Восход 7:41
Местный полдень 12:13
Заход 16:45
Луна
Фаза: растущая
Освещенность
лунного
диска:
94%
Сегодня в городе
«Чырвоная зорка»
«Сначала любовь - потом свадьба»
13:00, 15:00, 19:00; билет Br15000.00
«Схватка»
17:00, 21:00; билет Br15000.00
«Родина»
«Одержимая»
20:30, 22:30; билет Br20000.00
«Ржевский против Наполеона»
12:30, 14:30, 16:30; билет Br25000.00
18:30; билет Br30000.00
«Родина» (малый зал)
«Масакра»
15:00; билет Br3000.00
«На перепутье»
15:00; билет Br3000.00
«Тёмный алмаз»
13:00; билет Br2000.00
«Шутка ангела»
18:00, 20:00; билет Br3000.00
«Октябрь»
«Иван Царевич и Серый Волк»
12:00; билеты от Br12000
«Ржевский против Наполеона»
14:00, 18:00; билеты от Br20000
«Хроника»
16:00, 20:00, 22:00; билеты от Br20000
«Космос»
«Делай ноги 2»
14:00, 16:00; билет Br12000.00
«Контрабанда»
18:00, 20:00; билет Br15000.00
«Ветразь»
«Ёлки-2»
14:00,16:00, 18:00, 20:00; билет Br5000.00
Подробнее...
День в истории
04.02.1746
Родился Тадеуш Костюшко. Руководитель освободительного восстания 1794 г., участник революционного движения во Франции, герой войны за независимость США. В своем завещании распорядился о постройке больницы в Могилеве.
04.02.1808
Родился Винцент Дунин-Морцинкевич (д. Панюшковичи под Бобруйском), поэт драматург, создатель первого белорусского профессионального театра, автор знаменитой комедии «Пінская шляхта».
04.02.1909
Родился Сергей Алейников (д. Затишье, около Могилева), Герой Советского Союза, штурман авиации дальнего действия. В Могилеве его имя носит улица. В СШ № 20 создан его музей.
04.02.1978
Умер народный поэт БССР Аркадий Кулешов. Его имя носит Могилевский государственный университет на административном здании которого размещена мемориальная доска.
Праздники и именины
Кто он-лайн
Сейчас на сайте находятся:
40 гостей и 1 пользователь
Система Orphus