|
13 марта в фойе Могилёвского государственного университета имени А.А. Кулешова состоится акция «Размаўляй па-беларуску». Инициатором выступила первичная организация БРСМ исторического факультета. По словам её секретаря Павла Алексо, цель мероприятия «пераканаць як мага большую колькасць людзей у тым, што размаўляць па-беларуску зараз модна».
 П. Алексо, автор идеи акции С самого утра в фойе будет демонстрироваться видеоролик патриотического содержания. Студентов и преподавателей не только «прывітаюць па-беларуску, але і пачастуюць беларускімі вершамі і песнямі». Одетые в национальные костюмы, активисты БРСМ предложат поучаствовать в литературно-лингвистической викторине. Её победителей ожидают призы — «маладзёвыя фенічкі, расшытыя нацыянальнымі ўзорамі», а таксама кампакт-дыскі з трыццаццю беларускімі песнямі.
«Сярод выканаўцаў, якія запісаныя на дыску, — паведамляе Павел, — сапраўдныя зоркі беларускай эстрады — «Песняры», І. Дарафеева, П. Ялфімаў і інш. Упэўнены, што дыск прыйдзецца да смаку і моладзі, і людзям сталага веку. Шкада, што нашыя фінансавыя магчымасці сціплыя. Літаральна ўласнымі рукамі ўдалося запісаць усяго 20 плытак. Але не толькі імі мы плануем «займаць» удзельнікаў. Перадусім, насупраць уваходу ва універсітэт будуць прымацаваныя вялікія біг-борды. Усяго іх два, на кожным — па пытанню: «За што я люблю беларускую мову?» і «Чаму я не размаўляю па-беларуску?»
«Кожнаму прапануем напісаць адказ наўпрост на біг-бордзе. Спецыяльна з гэтай мэтаю накуплялі маркераў — так што (смяецца — аўт.) ніхто не адверціцца! Акрамя таго, мы плануем раздаваць невялічкія ўлёткі, на якіх побач з цытатаю класіка будзе напісана: «Я размаўляю па-беларуску! І, калі заўтра ці праз колькі дзён вы ўбачыце чалавека з такой улёткаю, гэта значыць, што да яго магчыма звярнуцца на роднай мове!»
«Ідэя акцыі, — працягвае наш суразмоўца, — з’явілася пасля святкавання Дня нацыянальных моў. Адсвяткавалі і забыліся... Аднак на роднай мове трэба размаўляць не толькі па святах, але і штодня...»
«А як вы самі ацэньваеце ролю беларускай мовы ў маладзёвым асяроддзі?» — пацікавіліся мы ў спадара Паўла.
«Гэта міф, — адказаў ён, — што моладзі не патрэбна мова. Пераважная большасць "за" яе актыўнае выкарыстанне. Адзінае што прыкра... мы дрэнна ведаем мову. Сапраўды так! Але гэта не прычына адпрэчваць яе зусім!»
Организаторы акции запланировали видео- и фотосъемку, а также анкетирование, поучаствовать в котором сможет каждый желающий.
В. Еўмянькоў
|
Написал Гость + 2009-03-12 17:01:24 Я так понимаю, "биг-борды" - это листы ватмана? И с каких пор ты, Паш, заговорил по-белорусски? Жизнь заставила или идейные соображения?  | Написал Гость + 2009-03-12 18:56:12 навошта навіну пісаць на двух мовах? ды і білінгвізм непаслядоўны атрымаўся: словы аўтара па-руску, а подпіс па-беларуску.. | Написал Гость + 2009-03-12 19:10:54 сорамна размауляць па-беларуску | Написал Гость + 2009-03-12 19:24:23 Добрая акцыя, якияб матывы яе ни выкликали. Далучаюсь! Распачаць николи не позна. нават на трасянцы... Усе ж родная!Тольки незразумела- чаму аутар В.Еумянькоу анияк ня вызначыцца-скоча з роднай на чужынскую.А хлопцы , нняхай што БРСМ - малайцы! | Написал Pan Tadewusz + 2009-03-12 20:27:56 З роднай моваю я вызначыўся. Яна ў мяне беларуская і "кропка". Але дзякую за каментар. Я знарок ужыў сітуацыю білінгвальнасці ў гэтым артыкуле. І перадусім таму, што гэта сітуацыя рэальна існуе ў дзяржаве. Загаловак і подпіс па-беларуску, адказы Паўла - як даніна павагі да яго ініцыятывы - таксама па-беларуску. Гэта якраз той выпадак, калі форма тэксту - мова і рускі язык - сэнсаўтваральныя. Зрэшты - на маю думку. Дзякую. А тое, што Павел малайчына, - бясспрэчна! | Написал Гость + 2009-03-12 21:14:04 Начало на русском... Потом вы пишете "працягвае Павел"... Потом (еще лучше!) - поінтересовалісь.. Смех, да и только ... А акция хорошая, молодец Алексо! | Написал Гость + 2009-03-12 21:41:24 Акцыя класная, малайчына Павел. Але не хацелася, каб гэта не пераўтварылася ў паказуху! Асабіста ведаю, што шмат, вельмі шмат(баюся сказаць пераважная большасць) студэнтаў гістарычнага факультэта жадала б, каб выкладанне многіх дысцыплін на факультэце вялося па-беларуску. Прыкра,што кафедра гісторыі Беларусі практычна ўся рускамоўная, за выключэннем некалькіх чалавек. Сорамна, бо менавіта з гэтай кафедры ўсё і павінна пачынацца. Так што, магчыма гэта акцыя паўплывае і на гэта. Гістфак за беларускую мову!!! Даеш беларускамоўнае выкладанне на гістарычным факультэце!!! Паважаны аўтар,білінгвізму рэальнага як Вы самі ведаеце, у краіне няма. Так што сапраўды, не пішыце на дзвюх мовах артыкулы. Псуецца ўражанне. Тым больш. што я ведаю Вашу пазіцыю. Будзьце паслядоўныя! | Хлопцы??!!! Дзяўчаты??!!! Які БРСМ??!!! Написал Гость + 2009-03-13 00:51:57 У беларускамоўнасці гістарычнага факультэта не сумняюся, а вось што тычыцца БРСМу - пакажыце мне хоць аднаго актывіста БРСМ, які б размаўляў па-беларуску, ды яшчэ і гэтую ідэю распаўсюджваў сярод моладзі??? Ды яны азіраюцца на тых, хто размаўляе па-беларуску і дагэтуль лічаць яе "апазіцыйнай" мовай. Калі гэта і праводзіў гістфак, дык не прыпісвайце сюды БРСМ, а то й атрымоўваецца - не прышый казе . На конт пераблытвання моваў - ці было б вам прыемна, калі б хтосці на ангельскаў уперамешку з нямецкай апісваў акцыю пра распаўсюджванне ангельскай мовы???!!! Гэта смешна. Калі па-беларуску, то па-беларуску. Астатнія, хто не жадаюць, не ўмеюць і не хочуць вучыцца - няхай сабе размаўляюць па-рассейску... А мы будзем па-нашаму, па-беларуску!!! Па чыстай беларускай!!! І ніякай расейскай. | Аж сьмешна Написал Гость + 2009-03-13 09:26:24 nullПроста тут усё - трэба гітлерюгенду адцягнуць на сябе ўвагу метадамі, якімі карыстаюцца патрыятычныя маладзёны. Але, як сьпявае Кроў "мы бачым вас наскрозь". Усім вядома, што Камсамол, БРСМ - гэта апірышча людзей, якіх цікавіць толькі кабінет, пасада. асабістыя выгоды. Звычайная стартавая пляцоўка для "актыўнай" моладзі, якая ня меньш цынічная.  | Не чапайце Написал Гость + 2009-03-13 11:31:23 Спадарства, пакіньце аўтара ў спакоі. Чалавек піша, працуе, а вам усё недаспадобы. Зрабіце лепш нешта карыснае самі. З гістфакам усё зразумела, там заўжды было шмат прыстойных дюдзей. А наконт БРСМ - вы ж ведаеце як туды заганяюць. Дык калі там знайшоўся хлопец, што не проста нешта сказаў, а добра папрацаваў, арганізаваўшы цікавую акцыю - дык гэта ж добра. хай сабе БРСМ паставіць галачку, але ўвага некалькіх тысяч студэнтаў, што пройдуць побач і прачытаюць тыя плакаты - будзе прыцягнута да праблемы мовы. | Написал Гость + 2009-03-13 11:47:14 Згодна. На аўтара не варта нападаць, але наконт дзвюхмоўнага артыкула заўвага слушная. Няхай сабе і прадстаўнікі БРСМ, які не мае аніякага рэальнага аўтарытэту сярод моладзі, правядуць гэтую акцыю. Важна як правядуць і які рэзананс яна будзе мець.Цікава было б потым пра гэта прачытаць, нейкае незалежнае апытванне наконт гэтага правесці. У прыватнасці, наконт беларускамоўнага выкладання на гістфаку. Тады б не толькі акцыі, але і рэальным зместам напаўнялася ўся работа, у тым ліку і ідэалагічная. А нацыянальны кампанент. традыцыі і культура нашай краіны, наколькі я ведаю, займае там не апошняе месца. Вельмі, вельмі, што гэта нарэшце праводзіцца на гістарычным факультэце. Гэта можа быц нейкім знакам, ці я памыляюся. Марына | Написал Гость + 2009-03-13 12:08:33 Сапраўды трохі дзіўна, што гэтую акцыю праводзяць прадстаўнікі арганізацыі, якая не мае аніякага аўтарытэту сярод моладзі. Менавіта актывісты гэтай арганізацыі сапраўды варожа глядзяць на тых, хто звяртаецца да іх па-беларуску. Але тым неменш, жадаем поспехаў. Хацелася, каб акцыя прайшда шчыра і мела належны рэзананс і вынікі! |
Powered by AkoComment 2.0! |