Среда, 30 августа 2017 09:13

Выстава «Магілёўская фанфара» пачне сваю працу сёння

Выстава «Магілёўская фанфара» пачне сваю працу сёння

Адкрыццё сумеснай выставы сяброў Магілёўскай абласной арганізацыі «Саюз мастакоў Беларусі» «Магілёўская фанфара», адбудзецца сёння ў 17.00 у Выставачнай зале. Яна прысвечана 750-годдзю Магілёва. У «Магілёўскай фанфары» бяруць удзел 28 мастакоў з Магілёва і вобласці, іх творы выкананы ў самых розных тэхніках і мастацкіх стылях, распавялі ў Музеі гісторыі Магілёва.

Штогод падобная восеньская выстава збірае самых разнастайных мастакоў у адну цэласную і гарманічную экспазіцыю.

Пазнаёміцца з карцінамі магілёўскіх мастакоў можна да 17 верасня ў Выставачнай зале (вуліца Болдзіна, 1а). Працоуны час — з 11.00 да 19.00. Выходныя: панядзелак і аўторак.

Рэд.

Выстава «Магілёўская фанфара» пачне сваю працу сёння
Просмотров: 818
Instagram
Vkontakte
Telegram