Понедельник, 04 сентября 2017 15:08

У кінатэатрах Магілёва можна будзе паглядзець «Маленькага прынца» на беларускай мове на гэтым тыдне

У кінатэатрах Магілёва можна будзе паглядзець «Маленькага прынца» на беларускай мове на гэтым тыдне

У гэты ўікэнд у Магілёве адбылася прэм’ера анімацыйнага фільма «Маленькі прынц» у беларускай агучцы. Ініцыятыва агучыць мультфільм на беларускую мову і паказаць на вялікім экране належыць праекту «Беларускія ўікэнды» сумесна з velcom і «Атлант Тэлекам».

Паказы адбыліся ў кінатэатры «Космас» 1-3 верасня, пры гэтым усе тры дні мультфільм збіраў поўную залю. З-за высокай цікавасці магілёўцаў было вырашана арганізаваць яшчэ 21 сеанс у кінатэатрах «Радзіма» і «Космас» на працягу тыдня.

Не меншым поспехам карыстаўся «Маленькі прынц» ў Мінску і Гродна — у абодвух гарадах прыйшлося рабіць дадатковыя паказы, каб усе жадаючыя змаглі паглядзець французскую стужку ў прафесійнай беларускай агучцы. У межах праекта мультфільм паглядзела ўжо больш за 3,3 тысячы гледачоў, а трэйлер да яго ў сацыяльных сетках набраў больш за 600 тысяч праглядаў.
Паралельна з паказамі мультфільма «Маленькі прынц» арганізатары і партнёры праекта «Беларускія ўікэнды» аддалі належную пашану і яго літаратурнай першакрыніцы. У гонар угодкаў нараджэння Антуана дэ Сэнт-Экзюперы сумеснымі намаганнямі кампаніі velcom і праекта «Беларускія ўікэнды» была перавыдадзена кніга «Маленькі прынц» на беларускай мове. Значная частка тыражу прызначана для перадачы ў бібліятэкі школ.

Рэд.

Просмотров: 785
Instagram
Vkontakte
Telegram