Среда, 13 сентября 2017 11:23

Тэматычнае свята «Шчадроты восеньскіх святаў» адбудзецца ў Магілёве

Тэматычнае свята «Шчадроты восеньскіх святаў» адбудзецца ў Магілёве

Адбудзецца свята 14 веранся ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветная працы».

Гэта ўжо чацвёртая творчая сустрэча ў рамках абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя», які ладзіцца для жыхароў Магілёўшчыны на працягу гэтага года. Раней клубныя ўстановы вобласці прадстаўлялі гледачам тэматычныя праграмы паводле абрадаў і святаў зімовага, веснавога і летняга цыклаў народнага календара, распавялі ў метадычным цэнтры.

Гэтае тэматычнае свята цалкам прысвечана восеньскім святам народнага календара. На ім адбудзяцца выступленні творчых каллектываў, носьбітаў фальклору. Можна будзе ўбачыць вынікі працы майстраў народных мастацкіх рамёстваў з усей Магілёўшчыны.

З 16.30 на пляцоўцы каля будынку цэнтра народнай творчасці ( вуліца Першамайская, 10) будзе дэманстравацца экспазіцыя «У восень да гасцінцаў просім», на якой будуць прадстаўлены выставы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арганізована работа тэматычных сялянскіх падворкаў з прысмакамі, гульні, абрады, песні, танцы і шмат іншага.

У вечары, у 18.00 у канцэртнай зале «Магілёў» адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «Шчадроты восеньскіх святаў» паводле восеньскіх абрадаў і святаў народнага календара.

Кошт квітка — 2 рубля.

Рэд.

Просмотров: 816
Instagram
Vkontakte
Telegram