Среда, 15 ноября 2017 15:13

Песні і найгрышы Магілёўшчыны - абладальнік гранта Прэзідэнта Беларусі «Медуніца» рэалізуе аўтарскі праект

Песні і найгрышы Магілёўшчыны - абладальнік гранта Прэзідэнта Беларусі «Медуніца» рэалізуе аўтарскі праект

Ансамбль песні і танца «Медуніца» Магілёўскай абласной філармоніі выступіць у канцэртнай зале «Магілёў» 29 лістапада.

За высокі мастацкі ўзровень, які спрыяе захаванню нацыянальных традыцый, прагрэсіўнаму развіццю беларускай музычнай культуры, у мэтах папулярызацыі дасягненняў беларускай культуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь і за яе мяжой у 2016 годзе ансамбль стаў абладальнікам гранта Прэзідэнта Республікі Беларусь у галіне культуры на 2017 год на рэалізацыю аўтарскага праекта «Беларусь — ты багацце маё і любоў!».

У праграму ўвайшлі песні і найгрышы Магілёўскай зямлі, дзе разам з народнай музыкай прадстаўлены песні беларускіх кампазітараў, спецыяльна напісаныя для гэтай праграмы, музыка самадзейных мясцовых аўтараў.

Для збору музычнага матэрыялу Валанціна Кандрацьева, мастацкі кіраўнік калектыву, запланавала шэраг экспедыцый у Хоцімскі, Асіповіцкі, Магілёўскі і іншыя раёны вобласці, дзе найбольш ярка прадстаўлена самабытная песенная культура Магілёўшчыны. Народны каларыт, самабытнае гучанне, арыгінальная аўтарская аранжыроўка сабраных твораў спрыяе рэалізацыі асноўнай ідэі гэтага праекта, а таксама садзейнічанне прагрэсіўнаму развіццю беларускай культуры шляхам творчага сінтэзу традыцый і абнаўлення.

Пачнецца канцэрт у 18:30. Квіткі каштуюць 8 руб.

Даведкі па тэлефонах: 28-46-92, 28-47-69.

Ред.

 Песні і найгрышы Магілёўшчыны - абладальнік гранта Прэзідэнта Беларусі «Медуніца» рэалізуе аўтарскі праект
Просмотров: 1351
Instagram
Vkontakte
Telegram