Четверг, 13 февраля 2014 12:50

Дзень роднай мовы ў Магілёве – салодкі і інфарматыўны

Дзень роднай мовы ў Магілёве – салодкі і інфарматыўны

Дзень роднай мовы ў Магілёве будзе як ніколі цікавым. Салодкім 21 лютага будзе для тых, хто раніцай адшукае ў людным месцы горада валанцёра Таварыства беларускай мовы і запіша ў спецыяльны сшытак сваё любімае беларускае слова. За гэта вы атрымаеце цукерачку ў пачастунак. Не забудзьцеся завітаць і ў Цэнтральную бібліятэку. Тут вам прапануюць прыняць удзел у інтэрактыўнай гульне “А якое будзе тваё першае слова на роднай мове?”, наведаць літаратурную гасцёўню “Мова родная мая” і стаць удзельнікам літаратурнай кампазіцыі “І кружыцца планета Куляшова”. На працягу дня ў бібліятэцы будуць дэманстравацца выставы “Белорусская пресса на все интересы”, “Роднай мовы ветлівыя словы” і іншыя.

Дарэчы, любы зацікаўлены і неабыякавы можа дапамоч зрабіць Дзень беларускай мовы салодкім для большай колькасці гараджан. ТБМ шукае валанцёраў для правядзення акцыі. Далучыцца да яе можна, напісаўшы паведамленне, тут альбо патэлефанаваць: +375 29 823-03-37.

Анжаліка Васілеўская

Просмотров: 2402
Instagram
Vkontakte
Telegram