Пятница, 15 декабря 2017 10:18

Урачыстую вечарыну, прымеркаваную да 200-годдзя таварыства філаматаў, правялі ў Магілёве

Урачыстую вечарыну, прымеркаваную да 200-годдзя таварыства філаматаў, правялі ў Магілёве

Урачыстую вечарыну, прымеркаваную да 200-годдзя таварыства філаматаў, правялі Магілёўская абласная бібліятэка і Таварыства беларускай мовы ім. Скарыны.

З гэтай нагоды быў запрошаны кандыдат філалагічных навук, пісьменнік і літаратуразнаўца Віталь Еўмянькоў, а таксама паэт, бард і перакладчык Аляксей Жбанаў.

Спадар Віталь адзначыў, што філаматы — не шараговая з’ява ў гісторыі Беларусі, а нацыятворчы фактар. Усе прысутныя пачулі цікавыя і малавядомыя факты пра Адама Міцкевіча і Тамаша Зана, пра Ігната Дамейку і Антонія Адынца.

У выкананні Аляксея Жбанава былі праспяваныя песні на словы філаматаў, і ўсе ўдзельнікі імпрэзы мелі магчымасць не толькі пачуць, але і выканаць разам неўміручыя творы беларускіх класікаў. Чаму класікаў? А таму, што ўжо пры жыцці філаматы сталі нацыянальнымі героямі ў сябе на радзіме.

Госці імпрэзы падрыхтавалі не толькі цікавы выступ, але і змястоуную фотапрэзентацыю з тэкстамі песень. Супрацоўнікі библіятэкі аформілі грунтоўную кніжную выставу, на якой былі як выданні пра філаматаў, так і іх творы.

Таварыства філаматаў (перакладаецца як «сябры навук») узнікла ўвосень 1817 года сярод студэнтаў Віленскага універсітэта.

Алег Дзьячкоў
Фота Наталлі Багдаванай

 Урачыстую вечарыну, прымеркаваную да 200-годдзя таварыства філаматаў, правялі ў Магілёве

 Урачыстую вечарыну, прымеркаваную да 200-годдзя таварыства філаматаў, правялі ў Магілёве

 Урачыстую вечарыну, прымеркаваную да 200-годдзя таварыства філаматаў, правялі ў Магілёве
Просмотров: 1423
Instagram
Vkontakte
Telegram