Новости Могилева Mycity.by: могилевский портал

Сегодня: 20 июня 2019 г.


20.04.2018, 15:26

“Таямніца старой ратушы”. Містычны і захапляльны спектакль рыхтуе драмтэатр

“Таямніца старой ратушы”. Містычны і захапляльны спектакль рыхтуе драмтэатр

Магілёўскі абласны драматычны тэатр рыхтуэ новы спектакль — гарадское фэнтэзі ў 2 дзеях «Таямніца старой ратушы». Прэм’ера адбудзецца 15 мая.

Жанр фэнтэзі — ці не самы папулярны сёння. Эпічныя палотны Джона Толкіна, чароўны свет Джоан Роўлінг, кактэйль з палітычных і любоўных інтрыг у «Гульні тронаў» Джорджа Марціна авалодалі сэрцамі мільёнаў. Чаму? Мабыць таму, што ва ўсе эпохі і ў любой краіне (нават калі яны прыдуманыя) не змяняецца самае галоўнае — чалавек і яго сутнасць, жаданні, памкненні, страхі. Зло застаецца злом — увасобленае ў вобразе Саўрона, Волан-дэ-Морта ці Караля ночы.

Гісторыя, якую стварылі беларускі драматург Сяргей Кавалёў і рэжысёр Уладзімір Пятровіч, такая ж адвечная. Каханне і помста, сяброўства і здрада, барацьба за ўладу і прага свабоды. Дабро змагаецца са злом, і вынік гэтага супрацьстаяння непрадказальны. Казка для падлеткаў? А мо рэальнасць?

Перад намі паўстае сераднявечны горад з сімвалам самакіравання — ратушай —— і яго жыхары: войт, лаўнік, карчмарка, залаташвейка, кат і іншыя экзатычныя персанажы. Але горад належыць зусім не ім — ён захоплены цёмнымі прывідамі-пачварамі. Каб перамагчы іх, гараджанам трэба аб’яднацца.

Захапляльны сюжэт, фантастычныя вобразы, сераднявечны каларыт, востры сацыяльны падтэкст і, вядома ж, магія — чорная і белая.

15, 16 і 30 мая спектакль пачнецца ў 18:30. Кошт білета: 4-7 рублёў. Таксама яго пакажуць у рамках праграмы «Урокі эстэтыкі, этыкі і маральнасці» 17 мая (17:30) і 22 мая (18:00) за 2-3,5 рублі.

Білеты можна набыць у касе тэатра, на сайце kinoteatr.megamag.by і ў распаўсюднікаў.

Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах: 8-0222-65-50-53; +375-29-131-25-48, +375-29-241-43-86, 8-0222-65-66-04.

Рэд.

 “Таямніца старой ратушы”. Містычны і захапляльны спектакль рыхтуе драмтэатр
Прочитано 1053 раз
Все новости

Объявления Яндекс

Система Orphus