Пятница, 11 мая 2018 11:37

Пераможцай выставы "Выяві сябе" стала Вераніка Юргелас

Пераможцай выставы "Выяві сябе" стала Вераніка Юргелас

У Магілёве былі падведзены вынікі выставы «Выяві сябе», удзельнікам якой мог стаць любы чалавек. Пераможцу вызначалі галасы наведвальнікаў.

У выніку драматычнага супрацьстаяння з перавагай у адзін голас пераможцай стала Вераніка Юргелас з нацюрмортам «Тайна Мукузані».

Пераможца з’яляецца артыстам аркестра Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Жывапіс — хобі, якому яна цалкам навучылася самастойна. Пра выставу Вераніка даведалася выпадкова, пабачыўшы адну з вулічных афіш, і ўжо праз некалькі дзён пасля пачатку працы выставы аформіла і прынесла работу ў выставачную залу.

Рэд.

Просмотров: 881
Instagram
Vkontakte
Telegram