Пятница, 07 сентября 2018 11:34

Прэм’ерай спектакля «Жоўты пясочак» пачнецца новы тэатральны сезон у Магілёве

Прэм’ерай спектакля «Жоўты пясочак» пачнецца новы тэатральны сезон у Магілёве

Плач для шасці галасоў у 1-й дзеі (16+) «Жоўты пясочак» паводле апавядання Васіля Быкава рыхтуе Магілёўскі драматычны тэатр у пачатку новага тэатральнага сезона.

Васіль Быкаў збольшага вядомы нам як аўтар франтавой прозы, але пісаў ён і пра жахі калектывізацыі, раскулачвання, сталінскіх рэпрэсій. Гэтым тэмам прысвечана апавяданне «Жоўты пясочак», да якога звярнулася маладая рэжысёрка Каміля Хусаінава, студэнтка Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург).

Разам з артыстамі Магілёўскага драматычнага тэатра яна стварыла эскіз спектакля ў рамках Майстэрні маладой рэжысуры Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт». Праца атрымала працяг у выглядзе паўнавартаснага спектакля на малой сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра.

Дзея адбываецца ў Беларусі ў 30-я гады, у разгар рэпрэсій. Героі — вельмі розныя людзі: партыец-бальшавік з рабочых, селянін, паэт, крымінальнік, былы белагрвардзеец, чэкіст. Іх вязуць на машыне ад турмы НКУС у хваёвы лясочак, каб там растраляць. Ці пашчасціць смяротнікам уратавацца, ці будуць яны супраціўляцца сістэме або пакорліва пойдуць на ўбой?

Трагедыя, расказаная Васілём Быкавым, — прыклад з тысяч, мільёнаў падобных крывавых гісторый. Што стала іх прычынай, як выправіць памылкі мінулага і не дапусціць паўтарэння катастрофы? Нехта запытаецца: навошта варушыць старое? Усё проста: каб «людзьмі звацца».
Ролі выконваюць: лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Іван Трус, Павел Зароўскі, Андэй Корзан, Чэслаў Вількін, Аляксандр Куляшоў, Данііл Самкнулаў, Максім Чарнюк, Ірына Дунчанка, Настасся Іваненка, Юлія Ладзік

Прэм’ера — 14, 15, 16 верасня.

Пачатак спектаклю: 18.30

Цана білетаў: 7р.50к., 6р.50к.

Прэм’ера адбудзіцца на малой сцене тэатра.

 Прэм’ерай спектакля «Жоўты пясочак» пачнецца новы тэатральны сезон у Магілёве
Просмотров: 1613
Instagram
Vkontakte
Telegram