Вторник, 30 октября 2018 10:53

Выстава «Невядомы Магілёў — 1918. На разломе» пазнаёміць з драматычным перыядам жыцця города

Выстава «Невядомы Магілёў — 1918. На разломе» пазнаёміць з драматычным перыядам жыцця города

Музей гісторыі Магілёва рыхтуе новую выставу «Невядомы Магілёў — 1918. На разломе». Жыхары горада знаёмы з выставамi з назвай «Невядомы Магілёў» — іх ужо некалькі прайшло ў абласным цэнтры дзякуючы калекцыянеру i сябру музея Алегу Лісоўскаму (горад Аўсбург, Германія).

«Выстава ўключае ў сябе ўнікальную калекцыю фотаздымкаў Магілёва 1918 года, зробленых падчас размяшчэння ў горадзе войскаў кайзераўскай Германіі, арыгінальныя архіўныя дакументы таго часу, прадметы побыту, калекцыю баністыкі і многае іншае», — паведамилиі ў музеі.

1918 год — драматычны перыяд у гісторыі Магілёва, калі горад пабываў у складзе пяці дзяржаў, прайшоў праз змену цывілізацыйных эпох — ад абсалютнай манархіі да дэмакратыі і дыктатуры пралетарыята.

Адкрыццё выставы «Невядомы Магілёў — 1918. На разломе» адбудзецца 31 кастрычніка ў 17.00 у Выставачнай зале. Пазнаёміцца з экзпазіцыяй можна да 30 лістапада.

Кош білетаў:
4 рублі, ільготны — 2 рублі.

Працуе Выставачная зала штодзень з 11.00 да 19.00. Выхадныя — панядзелак і аўторак.

Рэд.

Выстава «Невядомы Магілёў — 1918. На разломе» пазнаёміць з драматычным перыядам жыцця города
Просмотров: 1185
Instagram
Vkontakte
Telegram