Вторник, 26 февраля 2019 14:41

Магілеўчане напісалі «Беларускую дыктоўку 2019»

Магілеўчане напісалі «Беларускую дыктоўку 2019»

Палац культуры вобласці Магілёва і Таварыства беларуская мовы імя Ф.Скарыны адсвяткавалі Дзень роднай мовы напісаннем штогадовай дыктоўкі.

У «Белай зале» Палаца культуры вобласці сабралася 120 чалавек. Урывак з апавядання Народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава «Шчаслівае месца» чытаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 41 г. Магілёва Алесь Цітоў.

Пасля дыктоўкі свята прцягвалася ў кіназале, дзе адбылася прэм’ера спектакля рэжысёра Алы Кусковай «Старажытная гравюра». Арцём Новікаў прачытаў верш Я.Коласа «Адлёт жураўлёў».

Сябры гарадскога літаратурнага клуба «Святліца» пад кіраўніцтвам паэткі Тамары Аўсяннікавай былі прадстаўлены двума выступоўцамі: Ната Драздова прачытала свае вершы, а Мілада Паўлава прачытала верш Яўгеніі Янішчыц «Непрыручаная птушка». Завершыла свята песня «Родны мой горад» у выкананні вучняў СШ № 34, удзельнікаў гуртка «Верасочкі» (мастацкі кіраўнік Вольга Шыцкарава).

У фае Палаца культуры да свята было выстаўлена для агляду незвычайнае пано памерам 10 метраў у даўжыню і два метры ў вышыню. Мастацкую кампазіцыю пад назвай «Салют перамогі» вырабіў клуб «Яселка» некалькі год таму да свята горада Магілёва.

Фота: Алесь Ліцін і Алеся Новікава.

Просмотров: 759
Instagram
Vkontakte
Telegram