Понедельник, 25 марта 2019 13:04

Больш за 250 удзельнікаў збярэ гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi»

Больш за 250 удзельнікаў збярэ гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi»

IV гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi» пройдзе 27-30 сакавіка на базе Цэнтра творчасці «Эверэст» Магілёва (пр-т Дзiмiтрава, 65А). Пра гэта паведаміў загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай ўстановы Павел Вінаградаў.

Удзел у конкурсе прымуць больш за 250 удзельнікаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Магілёва.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: вакальны жанр (народны вакал, эстрадны вакал, саліст-вакаліст, вакальны ансамбль малых формаў) і мастацкае слова (чытальнікі, майстар мастацкага слова). Выступленні павінны быць на беларускай мове.

Ацэньваць таленты рабят будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі Магілёўскай абласной філармоніі, Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, Палаца культуры вобласці, Бібліятэкі-фiлiяла № 9 ім. Я. Купалы, а таксама спецыялісты Цэнтра творчасці «Эверэст» і упраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.

Кокурс праводзіцца ў мэтах стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, папулярызацыі творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў, патрыятычнага выхавання моладзі сродкамі роднай мовы.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва».

27 сакавіка з 10.00 да 17.00 адбудзецца праслухоўванне ў намінацыi «Вакальны жанр». 28 сакавіка з 10.00 да 14.00 — праслухоўванне ў намінацыi «Мастацкае слова». 30 сакавіка ў 14.30 — цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў.

Рэд.

Просмотров: 605
Instagram
Vkontakte
Telegram