Вторник, 02 апреля 2019 09:36

«Магiлёўскiя зорачкі» у «Эверэсце»

«Магiлёўскiя зорачкі» у «Эверэсце»

На прыканцы сакавіка на базе Цэнтра творчасці «Эверэст» у Магілёве прайшоў IV гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi».

У конкурсе прынялi удзел больш за 270 навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада Магілёва.

Конкурс быў прасякнуты патрыятызмам, глыбокімі пачуццямі і яркімі эмоцыямі. Кожны з удзельнікаў паказаў выдатны ўзровень вакальнага выканання і літаратурнага чытання. Вельмі важна, што ў нашай краіне ёсць такая таленавітая моладзь, гледзячы на якую, разумееш — у нас вялікая будучыня.

Арганізатарамi конкурса выступiлi: аддзел адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва».

Рэд.

Просмотров: 661
Instagram
Vkontakte
Telegram