Новости Могилева Mycity.by: могилевский портал

Сегодня: 27 февраля 2021 г.


22.02.2021, 12:25

Міжнародны Дзень роднай мовы адзначылі ў бібліятэке імя К. Маркса ў Магілёве

У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса запрасіла да сябе удзельнікаў інтэрактыўных чытанняў «Беларусь у фантастычных апавяданнях» (па кнізе Яна Баршчэўскага).

Як паведамілі ў бібліятэке, на сустрэчы прысутнічала магілёўская мастачка Людміла Баглей.

— Яна з дзяцінства любіць чытаць і маляваць. І вось, праз гады, зноў адкрыла для сябе цудоўны свет творчасці. І як першая спроба алоўка — малюнкі да зборніка беларускіх легенд Яна Баршчэўскага. На гэтую творчую працу яе натхнілі містычныя гісторыі кнігі. Малюнкі Людмілы Баглей па творах Яна Баршчэўскага, якія экспанаваліся ў вокнах бібліятэкі, далі старт інтэрактыўным чытанням у лістападзе 2020 года. На сустрэчу «завітаў» і сам пан Завальня. Ён з задавальненнем слухаў аповеды прысутных і глядзеў відэаролікі ўдзельнікаў інтэрактыўных чытанняў, — одзначылі ва ўстанове культуры.

Паглядзець відэаролікі удзельнікаў інтэрактыўных чытанняў можна на сайце бібліятэкі і ў сацыяльных сетках па хэштэгу #карлмарксрекомендует.

Рэд.

Прочитано 82 раз
Все новости

Мы в соцсетях

twitter twitter twitter

Объявления Яндекс

Система Orphus