Новае выданне «Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога...» ўтрымлівае метадычныя парады ў дапамогу святкавання стагоддзя Аркадзя Куляшова. Яно прызначана для бібліятэчных работнікаў, настаўнікаў, педагогаў-арганізатараў, выхавальнікаў, работнікаў устаноў культуры, а таксама усіх зацікаўленых творчасцю паэта. Тут ёсць інфармацыйныя (летапіс жыцця і творчасці паэта), даведачна-бібліяграфічныя (план кніжнай выставы, бібліяграфічны агляд твораў) і іншыя матэрыялы.
Таксама можна скарыстацца электронным рэсурсам, які ўключае сцэнарыі мерапрыемстваў, мультымедыйныя прэзентацыі, аўдыя- і відэаматэрыялы, фотадакументы, тэматычныя падборкі найбольш вядомых вершаў паэта, падборку вершаў-прысвячэнняў яму, інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы.
Плакат «Куляшоў Аркадзь Аляксандравіч», буклет «Паміж наступным і былым... Аркадзь Куляшоў», настольны каляндар «Аркадзь Куляшоў. 100 гадоў з дня нараджэння» і кішэнны каляндар на 2014 год «Аркадзь Куляшоў. 100 гадоў з дня нараджэння», кніжная закладка «Аркадзь Куляшоў (1914–1978)» таксама уваходзяць у вышэй названы інфармацыйны пакет.
Набцыць матэралы можна па тэлефоне: 22-47-63 (аддзел маркетынгу); або па e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript..
Установа культуры таксама запрашае магілёўцаў на бясплатныя экскурсіі па бібліятэцы і ў Музейны пакой гісторыі кнігі і бібліятэкі з наведваннем юбілейнай выставы паэта, падрыхтаванай на аснове архіўных дакументаў і матэрыялаў.
Рэд.