Среда, 18 января 2017 12:38

“Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941 – 44 гг.” Можна пабачыць з 25 студзеня

“Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941 – 44 гг.” Можна пабачыць з 25 студзеня

Музей гісторыі Магілева разам з калекцыянерам і сябрам установы культуры Алегам Давідам Лісоўскім (г. Аўгсбург, Германія) прэзентуюць жыхарам горада экспазіцыю «Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941 — 1944 гадоў». Яна стала вынікам руплівай працы па збору і музеефікацыі выяў горада на фотаздымках, зробленых падчас Другой сусветнай вайны.

Галоўная значнасць гэтых фотаздымкаў заключаецца ў тым, што на іх адлюстравана гісторыя і жыццё Магілёва ў гады акупацыі, а таксама гістарычная архітэктурна-планіровачная структура горада — ужо пацярпелыя ад вайны, але ўсё яшчэ велічныя магілёўскія храмы, грамадскія установы і жылыя дамы, якія потым будуць назаўсёды страчаны.

Фотаздымкі, якія будуць прадставлены на выставе, былі зробленыя пераважна салдатамі вермахта, якія прынеслі на беларускую зямлю жудасную вайну, што знесла жыццё мільёнаў беларусаў. Самыя раннія з фотаздымкаў адносяцца да чэрвеня 1941 года (гэта аэрафотаздымкі, зробленыя ў першыя дні вайны з самалётаў).

Цікавасць выклікае серыя фотаздымкаў, зробленых 10 красавіка 1942 года падчас так званага «магілёўскага цунамі» — трагедыі на Дубравенцы, што знесла жыццё сотні чалавек. Сярод фотаздымкаў маюцца невядомыя раней выявы масавага публічнага смяротнага пакарання на Савецкай плошчы ў красавіку 1942 года. Увагу выклікаюць таксама здымкі, зробленыя салдатамі вермахта на Буйніцкім полі падчас баёў у ліпені 1941 года.

Падчас адбору фотаздымкаў адміністрацыя музея кіравалася, у першую чаргу, прынцыпамі навуковай і гістарычнай значнасці выяў, што захавалі невядомыя раней фрагменты мінулага нашага горада і яго жыхароў. Нельга трактаваць дадзенную выставу як пазітыўнае адлюстраванне вобразу салдата вермахта, паведаміў дырэктар музея Аляксей Бацюкоў.

Адкрыццё выставы адбудзіцца 25 студзеня ў 17 гадзін у выставачным зале па вуліцы Болдзіна. Пазнаёміцца з фотаздымкамі можна будзе да 26 лютага.

Рэд.

Просмотров: 1894
Instagram
Vkontakte
Telegram