Четверг, 30 марта 2017 13:23

У Магілёве «адкрыюць» таленавітыя зорачкі

У Магілёве «адкрыюць» таленавітыя зорачкі

З 29 сакавіка па 1 красавіка ў Магілёве праходзіць гарадскi конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магілёўскія зорачкi».

Мэта конкурсу — стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, папулярызацыя творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў, патрыятычнае выхаванне моладзі сродкамі роднай мовы.

Удзел у конкурсе прымаюць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі Магілёва ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна.

Пераможцаў вызначаць у некалькіх намінацыях:
— саліст-вакаліст (эстрадныя спевы);
— саліст-вакаліст (народныя спевы);
— вакальныя ансамблі (эстрадныя спевы);
— вакальныя ансамблі (народныя спевы);
— майстар мастацкага слова;
— чытальнікі.

Фінальны этап конкурсу адбудзецца 1 красавіка ў 14:00 у Цэнтры творчасці «Эверэст».

Рэд.

Просмотров: 865
Instagram
Vkontakte
Telegram