Пятница, 07 апреля 2017 14:17

Базыль Камароў падараваў Магілёву да юбілея выставу «Светлыя цені мінулага»

Базыль Камароў падараваў Магілёву да юбілея выставу «Светлыя цені мінулага»

Персанальная выстава Базыля Камарова «Светлыя цені мінулага», прысвечаная 750-годдзю Магілёва, ўрачыста адкрылася 6 красавіка ў музеі этнаграфіі. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены 30 жывапісных і графічных работ, а таксама 5 праектаў-прапаноў.

У творах Базыля Камарова адлюстраваны наша мінуўшчына і сучаснасць. Маляваў іх мастак не адзін год. Пераважна яны датуюцца 2001-2016 гадамі, але маецца на выставе 5-6 карцін, якія дагэтуль ніхто не бачыў. І наадварот ёсць карціны «з барадой» — 1983 года. Магілёў адлюстраваны ў гэтых мастацкіх творах дакладна з агаворкай «амаль».

«Я працую ў розных галінах жывапісу, але за годы творчасці назбіраліся карціны, на якіх намаляваны Магілёў. Ён натхняе мяне, — распавядае мастак. — Таму вырашыў арганізаваць выставу, прысвечаную гораду і яго юбілею. Акрамя гэтага прадставіў некаторыя праекты. Я жадаю, каб іх пабачыў хто з уладаў і дапамог рэалізаваць задумкі. Гэта мая заяўка,тое, пра што можна падумаць і з цягам часу зрабіць».

Выстава будзе працаваць да 24 мая.

Фото

Любоў Салаўёва

Просмотров: 2095
Instagram
Vkontakte
Telegram