Понедельник, 29 мая 2017 11:53

У Магілёве прагучаў “Апошні санет” Максіма Багдановіча

“Апошні санет” прагучаў Максіма Багдановіча

У мастацкім музеі імя Масленікава адбылася вечарына «Апошні санет», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Бо сто год таму ў Ялце ў ноч на 25 мая 1917 года на 27-м годзе пайшоў з жыцця класік беларускай літаратуры.

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі выдатную выставу карцін і скульптур, якія непасрэдна тычацца жыцця і творчасці Максіма. Вядоўца імпрэзы Вольга Гаўруцікава цікава і дасціпна прасачыла творчы палёт паэта.

Перакладчык Міхась Булавацкі натхнёна выканаў твор «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі» і «Страцім-лебедзь». Вучні СШ № 25 і № 34 прачыталі некалькі пранікнёных твораў паэта: «Па-над белым пухам вішняў». «Ціхі вечар, свежы вечар», «Слуцкія ткачыхі», «Здароў, марозны звонкі вечар!».

Прагучалі песні на словы паэта ў выкананні «Песняроў»: «Вераніка», «Пагоня», «Слуцкія ткачыхі».

Алег Дзьячкоў
Фота Галіны Хітрыкавай

 

Просмотров: 1056
Instagram
Vkontakte
Telegram