Четверг, 06 июля 2017 10:27

Першыя купалаўскія чытанні праходзяць у Магілёве

Першыя купалаўскія чытанні праходзяць у Магілёве

Купалаўскія чытанні «Слова Купалы да творчасці кліча» праходзяць 6 ліпеня ў бібліятэцы-філіяле № 9 імя Я. Купалы Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва. Мерапрыемства прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Праграма прадугледжвае круглы стол з удзелам гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, бібліятэчных спецыялістаў і зацікаўленых чытачоў, а таксама прэзентацыю кніжна-ілюстрацыйнай выставы «Песняра святое імя» і выставачнай экспазіцыі, прысвечанай Янку Купалу.

Работаюць тэматычныя пляцоўкі «Радкоў чароўныя гукі» (чытанне вершаў Янкі Купалы), «Сімвалы шчасця і лепшай долі» (бодзі-арт), «Свет Купалы» (дэманстрацыя відэа).

Рэд.

Просмотров: 816
Instagram
Vkontakte
Telegram