Понедельник, 03 февраля 2014 17:03

Стогадовы юбілей Аркадзя Куляшова шырока адсвяткуюць у Магілёве

Стогадовы юбілей Аркадзя Куляшова шырока адсвяткуюць у Магілёве

Стогадовы юбілей Аркадзя Куляшова будуць святкаваць у Магілёве 6 лютага. Далучацца да імпрэзы бібліятэкі горада, ратуша і, зразумела, Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя пісьменніка. Яны падрыхтавалі літаратурны вечар, канцэрт, інфармацыйныя акцыі, кніжныя выставы і шмат іншага. Дарэчы, наведаць гэтыя тэматычныя мерапрыемствы жыхары горада могуць бясплатна.

Літаратурна-музычная кампазыцыя «Асуджан я любоўю пажыццёва», якую рыхтуе Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. К. Маркса, адбудзецца ў музеі гісторыі Магілёва. Тут прагучаць музычныя кампазыцыі па матывах вершаў Аркадзя Куляшова. Літаратураведы распавядуць факты з жыцця пісьменніка і акцэнтуюць увагу на яго адносінах з Магілёвам. На працягу ўсяго вечара будзе працаваць электронная прэзентацыя фотоздымкаў паэта, яго родных мясцін і іншага. Пачнецца мерапрыемства ў 15:00. Уваход вольны.

Шэраг святочных мерапрыемстваў пройдзе 6 лютага і ў МДУ ім. Куляшова. Так, у рамках інфармацыйнай акцыі «А што ты ведаешь пра А.А. Куляшова» на сценах, стэндах навучальный установы размесцяць інфармацыйныя плакаты. З іх студэнты даведаюцца пра цікавыя факты з жыцця і творчай дзейнасці паэта. У музейным пакоі навучэнцы наведаюць тэматычную экскурсію. На педагагічным факультэце адбудзецца конкурс чытальнікаў па творчасці пісьменніка.

Пазней — с лютага па красавік — ва ўніверсітэце правядцуь спецыяльныя куратарскія гадзіны, арганізуць мастацкую выставу студэнтаў па матывах творчасці Аркадзя Куляшова. У бібліятэцы навучальнай ўстановы падрыхтуюць кніжную экспазіцыю і вітруальную презентацыю. Завершаць святочны марафон студэнцкая канферэнцыя і ўрачысты творчы вечар.

У абластной бібліятэцы ім. Леніна пачалі дзейнічаць юбілейная персанальная выстава «Паміж наступным і былым» і кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя «Волат беларускай паэзіі». У аснову першай экспазіцыі пакладзены архіўныя дакументы і матэрыялы аб жыцці і творчасці народнага паэта з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Найбольшую цікавасць выклікаюць аўтабіяграфія Аркадзя Куляшова, унікальныя фотаздымкі, шматлікія пасведчанні, дыпломы і ганаровыя граматы, лісты ад сяброў і пісьменнікаў, а таксама аўтографы перакладаў і вершаў паэта. Дапаўняюць экспазіцыю асобныя выданні твораў паэта, прыжыццёвыя зборнікі вершаў на беларускай, рускай і замежных мовах, а таксама літаратурна-крытычныя нарысы даследчыкаў жыцця і творчасці.

Другая экспазіцыя праследуе мэту найбольш поўна прадставіць творчую спадчыну пісьменніка. Зараз у фондзе абласной бібліятэкі налічваецца 69 экзэмпляраў кніг Аркадзя Куляшова. Сярод дэманстрыруемых экспанатаў можна знайсці шматлікія сборнікі паэта, фотадакументы, выказванні пісьменніка, артыкулы, літаратуразнаўчыя матэрыялы. Усе яны служаць сведкамі няспыннага жыцця і творчага ўспрымання сучаснасці паэтам.

Для магілёўцаў, што сябруюць з сучасная тэхнікай, бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу «Сэрцам да подзвігу дакраніся» . Яна змяшчае ў сабе некалькі электронных выданняў, якія падрабязна распавядаюць пра жыццёвы шлях Аркадзя Куляшова. Тут жа можна азнаёміцца з яго літаратурным наследдзем і нататкамі крытыкаў аб творчай дзейнасці пісьменніка.

Вянцом юбілея майстра слова стаў выпуск паштовай маркі «100 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Рэспублікі Беларусь Аркадзя Куляшова». Яе выканаў мастак Мікалай Руды. Поўнакаляровую марку памерам 26×37 мм выдалі тыражом ў 60 тыс. экзэмпляраў.

Любоў Салаўёва

Просмотров: 5149
Instagram
Vkontakte
Telegram