Четверг, 08 октября 2015 14:26

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год

Святлана Алексіевіч ўжо называлася букмекерамі як адна з прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію ў 2013 годзе. Але ў той год ўзнагароду атрымала канадская пісьменніца Эліс Манро. У 2015 годзе канкурэнцыю беларускай пісьменніцы, па версіі букмекерскай канторы Ladbrokes, склалі: Харукі Муракамі (Японія), Нгуги Ва Тхіёнга (Кенія), Джойс Кэрал Оутс (ЗША), Юн Фасэ (Нарвегія), Філіп Рот (ЗША).

Святлана Аляксандраўна Алексіевіч нарадзілася 31 мая 1948 года ў Івана-Франкоўску (Украіна) у сям’і вайскоўца. Бацька пісьменніцы — беларус, маці — украінка. Пасля дэмабілізацыі бацькі з арміі сям’я Алексіевіч пераехала ў Беларусь.

Святлана Алексіевіч скончыла журфак БДУ ў 1972 годзе. З 1966 года на педагагічнай рабоце, затым журналістка. Літаратурную дзейнасць Алексіевіч пачатку ў 1975 годзе як празаік-дакументаліст. Яе пяру належаць мастацка-дакументальныя кнігі «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і іншыя творы.

Кнігі Алексіевіч выдаваліся не толькі ў Беларусі, але і за мяжой — у ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Францыі, Японіі, Кітаі, В’етнаме, Балгарыі, Індыі і інш. Усяго ў 19 краінах свету. Святлана Алексіевіч аўтар сцэнарыяў 21 дакументальнага фільма і трох тэатральных п’ес.

Зараз Святлана Алексіевіч завяршае працу над кнігай пад назвай «Цудоўны алень вечнага палявання». Кніга ўключае ў сябе апавяданні пра каханне — мужчыны і жанчыны розных пакаленняў расказваюць свае гісторыі.

БЕЛТА

Instagram
Vkontakte
Telegram