Четверг, 06 февраля 2014 10:52

Блакіратары колаў пачалі выкарыстоўваць у Магілёве

Блакіратары колаў пачалі выкарыстоўваць у Магілёве

Партыя блакіратараў колаў паступіла магілёўскаму абласному ўпраўленню Дзяржаўтаіспекцыі. Хто паркуецца не па правілах, могуць трапіць ў пастку – машыну паставяць на замок. Зафіксуюць і кола, і парушэнне, і доказы. Калі раней працоўніку ДАІ трэба было шукаць уладальніка, прымусова эвакуіраваць транспарны сродак, то зараз кіроўцы самі знаходзяць спосаб выбрацца. Штраф за парушэнне паркоўкі складае 650 тыс. рублёў, калі трапіў другі раз за год - сума вырасце ў два разы. Самастойна здымаць блок кіроўцам не раяць. За маркаванне дзяржмаёмасці грошай прыдзецца аддаць куды болей – 50 базавых велічынь.

Просмотров: 1534

Media

Instagram
Vkontakte
Telegram