Пятница, 29 сентября 2017 12:12

Дзень гарніста па традыцыі адзначаць у Магілёве 1 кастрычніка

Дзень гарніста па традыцыі адзначаць у Магілёве 1 кастрычніка

Традыцыйнае штогадовае мерапрыемства Дзень гарніста, прысвечанае выканаўцу гарадской фанфары, адбудзецца ў Магілёве 1 кастрычніка.

У Міжнародны дзень музыкі жыхары горада традыцыйна збіраюцца ў ратушы, каб павіншаваць гарадскога трубача Магіслава з яго сімвалічным днём нараджэння, паслухаць цудоўную музыку і ўзяць удзел у захапляльнай віктарыне ад стваральніка Магіслава, гадзіннікавага майстра Генадзя Галоўчыка.

Акрамя таго, сёлета падчас мерапрыемства будуць прэзентаваныя новыя каштоўнасці, набытыя мецэнатам і добрым сябрам Музея гісторыі Магілёва Валерыям Казаковым і будуць прэзентаваныя новыя арт-аб’екты, што паявіліся сёлета ў ваколіцах ратушы.

Таксама ўсяго адзін раз і толькі на адзін дзень будзе прадэманстраваная карціна магілёўскага мастака Базыля Камарова з выявай будаўніцтва магілёўскага замка. Гэтая работа напісана аўтарам на замову магілёўскага калекцыянера. Пасля прэзентацыі яна пярэйдзе ў яго асабістую калекцыю.

Пачатак мерапрыемства ў 12:00.

Рэд.

Просмотров: 896
Instagram
Vkontakte
Telegram