Среда, 21 марта 2018 13:30

У Магілёве абралі 5 лепшых чытальнікаў беларускай літаратуры

5 юных чытальнікаў Магілёўшчыны будуць прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім конкурсе

20 сакавіка ў Магілёве адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». У ім спаборнічалі лепшыя чытальнікі з Магілёва і Магілёўскай вобласці па выніках першага этапу конкурсу.

Яны выканалі творы беларускіх аўтараў. 5 пераможцаў рэгіянальнага этапу будуць прадстаўляць Магілёўшчыну ў вялікім рэспубліканскім фінале конкурсу, які адбудзецца ў траўні.

Рэгіянальны фінал у Магілёве прайшоў у гімназіі № 3. Галоўнае, што ацэньвала журы — выразнае і чыстае выкананне твора. Ліміт па працягласці выступу для кожнага ўдзельніка — да 2 хвілін.

Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Магілёве сталі 5 канкурсантаў: Станіслаў Цярэшчанка (Забродская сярэдняя школа Шклоўскага раёна), Кацярына Герасімёнак, Валерыя Маскалькова (Мяжэсецкая сярэдняя школа), Ганна Ляхава (сярэдняя школа № 2 імені Кавалёва горада Клічава), Цімафей Коласаў (сярэдняя школа № 18 Бабруйска).

Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» у гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу 2 месяцаў рабяты запісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З Магілёўскай вобласці на конкурс паступіла 240 відэапрац.

Рэд.

Просмотров: 474
Instagram
Vkontakte
Telegram