Среда, 20 февраля 2019 13:02

Да Міжнароднага дня роднай мовы магілёўскія бібліятэкі падрыхтавалі этнамарафон

Да Міжнароднага дня роднай мовы магілёўскія бібліятэкі падрыхтавалі этнамарафон

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (абвешчаны ў 1999 года ЮНЕСКА). З гэтай нагоды бібліятэкі Магілёва падрыхтавалі этнамарафон «Не пакідайце ж мовы роднай...». У праграме шматлікія акцыі, літаратурныя гасціныя, святочныя вечарыны, конкурсы эрудытаў, творчыя майстэрні, комплекс кніжных выстаў і інсталяцый.

Насычаную праграму падрыхтавала цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса, — паведамiла бібліятэкар аддзела бiбліятэчнага маркетынгу ўстановы Надзея Краўцова. — Раім завітаць на сайт бібліятэкі і прыняць удзел у сеткавай акцыі «Давайце пачытаем разам», прайсці тэст «Пішы па-беларуску». Шмат літаратурных адкрыццяў прадставіць чытачам зона беларускай кнігі «Асалода чытання», а таксама акцыя «Які ж гэта цуд — слова, мова твая!».

У бібліятэцы-філіяле № 2 імя І. Шамякіна падчас Дня роднай мовы адбудзецца відэамост паміж Магілёвам і Санкт-Пецярбургам «Мова — жывая душа народа», у межах якога падвядуць вынікі і адзначаць удзельнікаў відэачэмпіяната «Прачытай, каб я цябе ўбачыў». Таксама прагучаць урыўкі з твораў Івана Шамякіна на розных мовах.

У бібліятэцы-філіяле № 4 імя М. Ю. Лермантава пройдуць свята матулінай мовы «Прыгарніся да роднага слова», чароўная батлейка «Казкі ў горадзе», акцыя «Добры ранак — трымай абаранак!», майстар-клас па вырабу лялек-абярэгаў і інш.

Эрудытаў і знатакоў беларускай мовы збярэ конкурс «Слова беларускага рысы непаўторныя» (бібліятэка-філіял № 6).

Аматары беларускай гульнятэкі «Беларускамоўныя настолкі» могуць наведаць дзіцячую бібліятэку № 2. Тут жа будзе працаваць адкрыты міні-кіназал «Спадчына».

Іншыя бібліятэкі таксама падрыхтавалі шмат цікавага і пазнавальнага да Дня роднай мовы.

Даведкі па тэлефоне: 42-83-53
Сайт установы: www.csgpb.mogilev.by

Ред.

Да Міжнароднага дня роднай мовы магілёўскія бібліятэкі падрыхтавалі этнамарафон
Просмотров: 533
Instagram
Vkontakte
Telegram