Вторник, 24 марта 2020 16:40

Установы грамадскага харчавання Магiлёва запрашаюць далучыцца да кампаніі па папулярызацыі беларускай мовы

Установы грамадскага харчавання Магiлёва запрашаюць далучыцца да кампаніі па папулярызацыі беларускай мовы

Слухачы Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» вырашылі папулярызаваць выкарыстанне беларускай мовы праз установы грамадскага харчавання горада i абвясцiлi пра старт кампаніі «Вітайся!».

Як адзначылi арганiзатары, размаўляць на роднай мове неабходна ў паўсядзённым жыцці, каб не страціць сваёй ідэнтычнасці як асобнай нацыі. Мова — гэта гісторыя, сучаснасць і будучыня народа.

Кампанію па папулярызацыі беларускай мовы ўжо падтрымалi кафэ «Шпаркі Лось», кавярня-бар «Терруар», кавярня «Мир23», кафэ «Марио», бар «19 век», пякарня «Breadberry».

Стаўшы госцем гэтых устаноў з сакавіка па красавік 2020 года, можна атрымаць:
— зніжку за заказ на беларускай мове;
— вясёлыя стыкеры ў падарунак;
— размоўнік з рускай на беларускую мову;
— смачныя кампліменты;
— добры настрой.

Таксама гэта магчымасць палепшыць, замацаваць і выкарыстоўваць сваё веданне роднай мовы.

Iнiцыятары кампаніі заклiкаюць размаўляць на беларускай мове і адзначаць сваё наведванне месцаў хэштэгам #вiтайся.

Уладальнікi ўстаноў грамадскага харчавання, якiя жадаюць далучыцца да кампаніі, могуць напiсаць на Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript..

Ред.

Установы грамадскага харчавання Магiлёва запрашаюць далучыцца да кампаніі па папулярызацыі беларускай мовы
Просмотров: 497
Instagram
Vkontakte
Telegram