Понедельник, 12 мая 2014 15:45

Новы конкурс “Будзьма беларусКамі!” абвесцілі ў Магілёве – толькі для жанчын

Новы конкурс “Будзьма беларусКамі!” абвесцілі ў Магілёве – толькі для жанчын

Рагнеда, Еўфрасіння Полацкая, Францішка Уршуля Радзівіл, Эліза Ажэшка, Соф’я Кавалеўская – беларуская гісторыя багатая на імёны жанчын-легенд. Кампанія “Будзьма беларусамі!” ўпэўненая, што і ў сучаснай Беларусі шмат прадстаўніц слабага полу, якія дасягнулі поспеху ў розных сферах – грамадскай, прафесійнай, творчай. Ім ёсць што сказаць грамадству і што абмеркаваць разам, іх мусіць ведаць як мага болей людзей. Магілёўцам прапануюць папоўніць спіс вядомых беларусак разам.

Як паведаміў каардынатар ГКК «Будзьма беларусамі!» па Магілёўскім рэгіёне Юры Стукалаў, у межах праекта «Будзьма беларусКамі!» удзельніц чакаюць цікавыя сустрэчы і дыскусіі, абмен вопытам і пошук новых рашэнняў. Першым этапам стане семінар «Жанчыны наперад!», на які ўдзельніц адбіраюць на конкурснай аснове.

Да праекту запрашаюць жанчын і дзяўчын, якія пражываюць у Беларусі і якім болей за 20 гадоў. Яны павінны быць актыўнымі ў грамадскай, прафесійнай, творчай дзейнасці, мець поспех у сваёй прафесіі, гатовыя ім падзяліцца. Найактыўнейшыя з актыўных стануць удзельніцамі семінара «Жанчыны наперад!», які пройдзе ў Варшаве з 30 чэрвеня па 7 ліпеня, дзе атрымаюць цікавыя веды, а таксама пазнаёмяцца з вопытам польскіх жанчын.

Колькасць удзельніц абмежавана.

Жадаючым трэба запоўніць анкету, папярэдне спампаваўшы яе з сайта budzma.by, і даслаць на паштовую скрыню Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. з пазнакай «Конкурс «Будзьма беларусКамі!».

Заяўкі прымаюцца да 15 мая.

Любоў Салаўёва

Просмотров: 2133
Instagram
Vkontakte
Telegram