Новости Могилева Mycity.by: могилевский портал

Сегодня: 21 февраля 2017 г.


16.01.2012, 12:53

Магілёўскі хранограф: яўрэйскае Школішча. Як яно ўзнікла?

Магілёўскі хранограф: яўрэйскае Школішча. Як яно ўзнікла? Партал MyCity.by працягвае публікаваць унікальныя дакументы, якія маюць дачыненне да гісторыі Магілёва XVII ст. На гэты раз да ўвагі нашых чытачоў мы прапануем Грамату Уладзіслава IV. Кароль загадвае мясцовым яўрэям выселіцца з Магілёва, а магістрату выдзеліць ім зямлю за горадскім валам для пабудовы дамоў. Тасксама Яго Мосць Кароль і Вялікі Князь забараняе будаваць у межах горада лазні і бровары - каб пажараў не было.

Магілёўскі хранограф: яўрэйскае Школішча. Як яно ўзнікла? Уладзіслаў IV, з ласкі Божай Кароль Польскі, Вялікі Князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Мазавецкі, Жмудскі, Інфлянцкі, Шведскі і іншых земляў, выбраны Царом Вялікім Маскоўскім.

Звяртаюся гэтым лістом нашым да тых, каму ведаць аб тым належыць. Быў прадстаўлены нам прывілей святой памяці каралём Яго Мосцю Жыгімонтам Трэцім, гаспадаром і бацькам нашым. Напісаны той дакумент быў у Варшаве 23 дня, месяца ліпеня 1626 года. На падставе ліста вяльможнага Леона Сапегі, Ваяводы Віленскага, Гетмана Вялікага Літоўскага, Брэсцкага і Магілёўскага дзяржаўцы, Кароль раіў дазволіць іх мосцям месцічам горада нашага Магілёўскага, яўрэяў, што каля рынку жывуць, усіх чыста выселіць. У замен належыць даць ім справядліва і адпаведна маёмасці іх месца пад дамы і зямлю. Аднак павінны яны на той вуліцы, на якой школа іх стаіць, усе разам, а не ўразброд пасяліцца.

Забараняў Кароль таксама ўсім тамтэйшым жыхарам, да якога б стану яны не належылі, ад гэтага часу і надалей з прычыны небяспекі, узнікаючай ад пажару, мець у межах горада лазні і бровары для варэння піва і мёду. Будаваць жа ўсё тое належыць як мага далей ад горада, над рэчкай.

Мы, жадаючы бачыць месца нашае Магілёўскае ў добрым ладзе і прадухіляючы лаянкі і бойкі, якія непазбежна ўзнікаюць з прычыны хаатычнага размяшчэння дамоў яўрэйскіх і хрысціянскіх, дазваляем паспалітаму люду магілёўскаму выселіць усіх яўрэяў з Гандлёвай плошчы. Таксама забараняем будаваць у межах горада лазні і бровары.

Гэта грамата напісана ў Кракаве на вальным сойме падчас каранацыі нашай у дзень 8 сакавіка ў год ад нараджэння Пана нашага Хрыста 1633 г., панавання нашага ў Польшчы і ў Швецыі першага года.


Магілёўскі хранограф: яўрэйскае Школішча. Як яно ўзнікла?

Vladislaus Rex, Марцін Трызна, пісар В.К.Л.


Магілёўскі хранограф: яўрэйскае Школішча. Як яно ўзнікла?

Магілёўскі хранограф: яўрэйскае Школішча. Як яно ўзнікла?

Магілёўскі хранограф: яўрэйскае Школішча. Як яно ўзнікла?

Магілёўскі хранограф: яўрэйскае Школішча. Як яно ўзнікла?
Прочитано 4498 раз
Все новости

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Объявления Яндекс

Система Orphus