Пятница, 13 января 2012 14:20

Sigismundus Rex: мост праз Дняпро будаваць дазваляю

Sigismundus Rex: мост праз Дняпро будаваць дазваляю Партал MyCity.by працягвае публікаваць унікальныя дакументы, якія маюць дачыненне да гісторыі Магілёва ХVII ст. На гэты раз да ўвагі чытачоў мы прапануем грамату Жыгімонта ІІІ: “Аб дазволе жыхарам месца Магілёўскага мець на Дняпры асобны, акрамя Папоўскага, перавоз”. На даляглядзе - эпоха Караля-іезуіта, як называлі сучаснікі Жыгімонта. У полі зроку - штодзённыя патрэбы нашых продкаў. Прыслухайся да сэрцабіцця свайго горада!

Sigismundus Rex: мост праз Дняпро будаваць дазваляю Жыгімонт ІІІ, Божай ласкай Кароль Польскі, Вялікі Князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Жамойцкі, Мазавецкі, Інфлянцкі, той жа ласкай Божай - кароль швецкі і іншых зямель. Паведамляем гэтым лістом нашым: білі нам чалом Бурмістры, Радцы, Лаўнікі, а таксама ўсе месцічы месца нашага Магілёўскага. І давялі яны нам, што немалая частка горада за ракою Дняпром у дамах мешкае, маёмасцю, пашняй і сенажацямі валодае, а таму патрэбу пільную мае ў частай перавозцы праз тую рэчку Днепр з абодвух берагоў.

Аднак каля месца Магілёўскага толькі адзін перавоз існуе - Папоўскі, які задаволіць усіх не можа. І прасілі яны нас, Караля, каб ім у справе гэтай мы ласку аказалі і праз Днепр мост дапамаглі збудаваць. А да таго часу, пакуль мост паўстане, перавоз для патрэб іх штодзённых учыніць дазволілі. Мы, бачачы слушнасць іх просьбы, і перадусім зважаючы на тое, што мост праз раку Днепр і на патомныя часы вельмі б патрэбны быў і вялікую карысць месцу таму прынесці мог, з ласкі нашай гаспадарскай дазволілі ім гэта.

І лістом нашым просім месцічаў магілёўскіх на рацэ Днепр каля горада выбраць бераг прыдатны і мост сваім уласным накладам збудаваць. А на тыя часы, пакуль мост гэты будавацца будзе, мы, Кароль, дзеля задавальнення выдаткаў іх, мыту ім на той мост браці загадаем. А да таго часу, пакуль мост збудуюць, дазволена ім перавоз свой каля горада мець, аднак не дзеля збірання мыты, а дзеля задавальнення ўласных патрэб. Пры гэтым дужа старацца належыць, каб мост праз Днепр як мага хутчэй быў збудаваны. І дзеля таго падалі мы Бурмістрам, Радцам і ўсім месцічам месца нашага Магілёўскага гэты ліст, з подпісам рукі нашай гаспадарскай і з пячаткаю нашай. Напісана ў Кракаве лета Божага нараджэння 1588-га.


Sigismundus Rex: мост праз Дняпро будаваць дазваляю

Sigismundus Rex, Мацей Война, Сакратар


Sigismundus Rex: мост праз Дняпро будаваць дазваляю

Sigismundus Rex: мост праз Дняпро будаваць дазваляю

Sigismundus Rex: мост праз Дняпро будаваць дазваляю
Просмотров: 26912
Instagram
Vkontakte
Telegram