Понедельник, 09 января 2012 14:22

Stephanus Rex: гэтым лістом жыхарам Магілёва загадваю

Stephanus Rex: гэтым лістом жыхарам Магілёва загадваю Партал MyCity.by працягвае публікаваць унікальныя юрыдычныя дакументы, якія маюць дачыненне да магілёўскай гісторыі ХVII стагоддзя. Сёння да ўвагі нашых чытачоў мы прапануем ліст караля Стэфана Баторыя да магілёўскіх грамадзян. Прыслухайцеся да сэрцабіцця гісторыі свайго горада! У полі зроку - Магілёў эпохі Магдэбургскага права. Кропка адліку: 3 сакавіка 1585 года.

Грамата Стэфана: аб вызваленні Магілёўскіх грамадзян ад подаці, прызначанай для ўтрымання пушкароў у замку, замест якой ускладзены на іх абавязак пабудовы гарадской сцяны і абароны горада.

Стэфан, Боскай ласкай Кароль Польскі, Вялікі Князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Жамойцкі, Мазавецкі, Ліфлянцкі, Сяміградскі і іншых земляў. Адзначаем гэтым лістом нашым: найперш тое, што жыхары горада нашага Магілёўскага павінны былі на замак Магілёўскі пушкарам штогод на кожную асобу па дванаццаці коп грошай даваці. Зараз жа гараджане Магілёўскія білі нам чалом і паведамілі нам пра тое, што сцяна крэпасная вакол Магілёва ніякага дагляду не мае, праз што ў час нападу ворага, вялікая небяспека Магілёву ўзнікае. Прасілі магілёўцы, нас, Гаспадара, каб тую павіннасць з іх мы знялі, усе грошы на абарону горада скіраваць загадалі.

І мы, заўважыўшы ў той прапанове слушнасць вялікую, клапоцячыся пра тое, каб горад наш падчас нападу варожага абаронены быў, гэтым лістом нашым вызваляем іх ад сплочвання грошай пушкарам замкавым - вызваляем іх ад гэтага на вечныя часы. Замест таго павінны будуць гараджане Магілёўскія за тыя грошы, што пушкарам замкавым давалі, на сцяне гарадской пушкароў ахоўваць і стралянінай, паводле патрэбы, тую сцяну бараніць. І на тое гараджанам магілёўскім - наш ліст з подпісам, зробленым рукой нашай Каралеўскай, і з нашай пячаткаю дадзены.


Stephanus Rex: гэтым лістом жыхарам Магілёва загадваю

Напісана ў Варшаве, 1585 г., 3 сакавіка.

Stephanus Rex, Леў Сапега, Падканцлер Вялікага Княства Літоўскага


Stephanus Rex: гэтым лістом жыхарам Магілёва загадваю Stephanus Rex: гэтым лістом жыхарам Магілёва загадваю Stephanus Rex: гэтым лістом жыхарам Магілёва загадваю Stephanus Rex: гэтым лістом жыхарам Магілёва загадваю
Просмотров: 26602
Instagram
Vkontakte
Telegram