Четверг, 23 октября 2014 09:56

Жаночы футбол: «Надзея-Дняпро» разайшлася мірам з «Нівай-Белкард»

Жаночы футбол: «Надзея-Дняпро» разайшлася мірам з «Нівай-Белкард»

Гульня 23-га тура жаночага футбольнага чэмпіянату краіны ў Гродна, дзе сустрэліся мясцовая «Ніва-Белкард» і магілёўская «Надзея-Дняпро» ў сераду, скончылася выніковай нічыёй — 1:1. Ужо на другой хвіліне гульні памылка абаронцы магіляўчанак на чужой палове поля прывяла да выхаду форварда прымаючай каманды Лідзіі Шпак сам-насам з галкіперам саперніка. Наталля Мунцяну выцягнуць мяч з ніжняга вугла не здолела — 1:0.

Госці здолелі ўсталяваць парытэт толькі ў другім тайме. Капітан «Надзеі-Днепр» Наталля Ластаўкіна зрабіла выдатную перадачу Анастасіі Шчэрбачэні, якой тая скарысталася безпамылкова — 1:1.

У скарбонку каманды Аляксандра Ластаўкіна пайшоў толькі адзін заліковы бал. Улічваючы пераможныя вынікі канкурэнтаў за месцы ў медалёвай тройцы «Зоркі-БДУ» і «Бабруйчанкі», становішча магілёўскай каманды пагоршылася. У астатніх гульнях яна павінна паказаць стоадсоткавы ачковы вынік.

Андрэй Ільеня
Фота Аляксандра Ільені

Жаночы футбол: «Надзея-Дняпро» разайшлася мірам з «Нівай-Белкард»

Жаночы футбол: «Надзея-Дняпро» разайшлася мірам з «Нівай-Белкард»

Жаночы футбол: «Надзея-Дняпро» разайшлася мірам з «Нівай-Белкард»
Просмотров: 1672
Instagram
Vkontakte
Telegram