Среда, 27 мая 2015 12:17

«Надзея-Днепр» перамагла ў абласным дэрбі

«Надзея-Днепр» перамагла ў абласным дэрбі

Футбалісткі магілёўскай «Надзеі-Днепр» 26 мая у хатнім матчы чэмпіянату краіны ў абласным супрацьястаянні перемаглі «Бабруйчанку» з лікам 2:1. Першая палова гульні шматлікіх заўзятараў, што сабраліся на стадыёне Магілёўскай гарадской СДЮШАР № 7, галамі не пацешыла. А вось пался перапынку на гол Аксаны Драноўскай «Бабруйчанка» праз 7 хвілін адказала трапным стрэлам. Вызначылася Вольга Аніскоўцава.

У апошнія імгненні матча Вольга Мелканянц са штрафного вырашыла пацэліць у верхні вугал варот саперніка і не прамахнулася. «Надзея-Днепр» скончыла першы чвэрць чэмпіянатнай дыстанцыі на трэцім месцы турнірнай табліцы.

Прэс-сакратар ЖФК «Надзея-Днепр» Андрэй Ільеня
Фотаздымкі Аляксандра Ільені


Просмотров: 879

Media

Instagram
Vkontakte
Telegram