Госці здолелі ўсталяваць парытэт толькі ў другім тайме. Капітан «Надзеі-Днепр» Наталля Ластаўкіна зрабіла выдатную перадачу Анастасіі Шчэрбачэні, якой тая скарысталася безпамылкова — 1:1.
У скарбонку каманды Аляксандра Ластаўкіна пайшоў толькі адзін заліковы бал. Улічваючы пераможныя вынікі канкурэнтаў за месцы ў медалёвай тройцы «Зоркі-БДУ» і «Бабруйчанкі», становішча магілёўскай каманды пагоршылася. У астатніх гульнях яна павінна паказаць стоадсоткавы ачковы вынік.
Андрэй Ільеня
Фота Аляксандра Ільені

