Четверг, 27 марта 2008 11:42

Хвароба

Авторская колонка

Алекс СтрэлПрыйдзецца прызнацца, сябры, я трошкі стаміўся ад тэатра. Як заўсёды, гэта адчуванне прыйшло менавіта тады, калі спраў зрабілася сапраўды шмат. Два з трох прайшоўшых у аўторак спектакляў асабіста я называў лепшымі ў рэспубліцы за мінулы год. Калі камусь не спадабаліся «Не танцы», шчыра спачуваю. Высядзець такое напрацягу гадзіны цалкам магло быць складана, але неабходна, калі вам увогуле цікава, якім мусіць быць сапраўдны эксперыментальны тэатр. А вось наконт «Старэйшага сына»…: (Э-э-э. Мне так і карціць сарамліва прамаўчаць, але я не маю на тое права. Бо гэта несправядліва папракнуць Дашу Лебедзеву за дэманстрацыю ўрыўка, у якім быў прадстаўлены шэраг забаўных гэкаў і больш нічога, і прамаўчаць пра спектакль, дзе пад меладраматычнымі фінцефлюшкамі была пахавана важная і актуальная ў рамках дадзенага фестываля тэма роднасці, пераемнасці, яднання людзей. Гэта не мёртвы спектакль, але безумоўна, ўжо вельмі і вельмі хворы.

З такімі перападамі надвор'я (тэатральнага таксама) захоўваць здароўе вельмі і вельмі цяжка.

Узнікла пытанне, чаму гэтая калонка вядзецца на беларускай мовеў Сярод мноства прычын мне важней адна: беларуская мова — гэта пэўная перашкода, пераадольваючы якую, па-першае, я сам больш задумваюся над тымі тэмамі, якія адбываюцца на фестывалі, па-другое, мае чытачы чытаюць мяне, толькі калі ім сапраўды гэта цікава.

Я нічога не сказаў пра спектакль паводле Сігарава. Я памятаю дзень, калі я прачытаў «Пластылін», я дагэтуль памятую нават тую гадзіну. З гэтай гадзіны для мяне пачаўся прынцыпова іншы тэатр, але гэта быў не той тэатр, які паказалі маладзёны, бо насупярак маёй сяброўцы і ці не галоўнаму беларускаму спецыялісту па «новай драме» Крысціне Смольскай я лічу, што ў Сігарава не «тэксты», а менавіта «п’есы», якія вымагаюць не простага агучвання, а абавязковай аўтарскай інтэпрэтацыі, якой малдоўскаму спектаклю не хапала…

Алекс Стрэл
Просмотров: 2375
Instagram
Vkontakte
Telegram