Пятница, 28 марта 2008 13:28

Авторская колонка (Алекс Стрэл)

Алекс СтрэлУсе спектаклi прагледзены. Я выра-шыў ажыццявiць правакацыю, а дакладна ўцiск на абодва журы. Яны, напэўна, сфармiравалi ўжо свае меркаваннi, можа, мне атрымаецца iх трошкi заблытаць…

Адылi:

За лепшы спектакль, якi я не бачыў: «Снегiры».

Можна было б таксама ўзнагародзiць студэнтаў-рэжысёраў, але яны самi першымi пачынаюць ап — раўдвацца, калi iх яшчэ нават пахвалiць не паспеў А цяпер ужо позна…

За лепшае жаночае выкананне: Алена Крайняя («З каханнем не жартуюць», Арол, Расiя)

Можа нават самая канкурэнтная намiнацыя, бо яркiх жаночых выкананняў было шмат, нават у гэтым спектаклi. Мой выбар адназначны, бо сп. Крайняя сваёй прысутнасцю iстотна змянiла нават жанр спектакля арлаўчан. Рэспект i уважуха, як кажуць.

За лепшае мужчынскае выкананне: Максiм Панiматчанка («Сталiца Эраўнд», Мiнск, Беларусь)

Я амаль упэўнены, што нiхто апроч мяне гэты спектакль не адзначыць. Але я ведаю, на што здольны Макс, я бачыў, што ён зрабiў нават у гэтых неспрыяльных умовах, я лiчу, што нават канкуруючы i, можа, нават прайгрываючы такiм канкурэнтам, як Плятнёў з Нiжняга Ноўгарада i Антонiй Астравух са Старай Прахоўнi, ён варты адзнакi, хаця б за ўвасабленне адной з найскладаных iпастасяў загадкавай беларускай душы.

За лепшае афармленне спектакля: Эмiль Капялюш («ПРО Турандот», Пiцер, Расiя)

На форуме было шмат прыгожых спектакляў. Афармленне арлоўскага цi магiлёўскага пластычнага спектакля таксама, напрыклад, варта адзнакi. Капялюш аднак сваёй «кiн-дза-дзой» у «Турандот» задаў тон усяму фестывалю. Вось так яму па-шанцавала.

За лепшую рэжысуру: Вячаслаў Какорын («Апошнiя», Нiжнi Ноўгарад, Расiя)

За лепшы спектакль: «Апошнiя» (Нiжнi Ноўгарад, Расiя)

Гэта сумны спектакль, якi цяжка высядзець. Гэта часам непрыгожы спектакль, яго адмоўная эстэтыка напружвае. Але гэта важны i сваеча-совы спектакль. Гэта той спектакль, без якога складана было б уцямiць многiя фiшкi, якiя для мяне сталi зра-зумелыя нават на гэтым фестывалi. Гэта самы цытуемы для мяне рэжы-сёр, i самы карысны для разумення жыцця спектакль. Кропка.

На гэтым усё, давайце там!

Гм, гэта мой апошнi радок.

Алекс Стрэл
Просмотров: 2629
Instagram
Vkontakte
Telegram