Вторник, 25 марта 2008 11:11

Культ паветранага шарику

Авторская колонка

Алекс СтрэлКалі падае заслона, не ўсе думаюць, быццам штось зламалася. Я, напрыклад, абрадаваўся, што нарэшце нешта пачынаецца… Доўгія паўзы, калі яны не насычаны ўнутраным драматызмам, прымушаюць пазяхаць. Як на маю думку, у тэатры гэта страшней наватабражальнай лексікі. Толькі не падумайце, быццам нехта пакрыўдзіўся на арганізатараў за тое, што яны затрымалі пачатак. Прынамсі, гэта не я, а тыя тэатральныя дамавікі, якія спіхнулі на сцэну заслону з лагатыпам форуму… Дарэчы, мінская «панарама» пачалася менавіта гэтаксама. Мо час лічыць падзенне фестывальная атрыбутыкі на адкрыцці добрай прыкметай, накшталт разбітага посуду?..

Маё месца нумар 19 на 8-м радзе — прывітанне! Гэта аб мае ногі вы спатыкаецеся, калі пракрадываецеся ў цемры да выйсця, — выбачайце. Гэта добрае месца, бо з яго добра бачна не толькі сцэну, але досыць вялікую частку глядзельнай залі. І калі на сцэне няма чаго глядзець, то самі сабой менавіта пярэднія сем радоў становяцца аб’ектамі назірання.

Церемония открытияНа цырымоніі адкрыцця было на што паглядзець. Белыя майкі прыгалі па зале, крычалі (мне над вухам) і шапталі (у другім канцы залі) нешта забаўляльна самадавольнае. Мяне справядліва могуць паправіць, маўляў, тэкст, што начытвалі шматлікія белыя майкі, быў выключна фактычным, але хіба можа быць нешта больш самадавольнае за факты, якія ты расказваеш пра сябе сам?.. Прынамсі, у публікі найбольш бурную рэакцыю выклікалі менавіта адступленні ад факталогіі. Я маю на ўвазе паветраныя шарыкі, што паляцелі з балкона. О, менавіта яны на некаторы час зрабіліся галоўнай забаўкай гледачоў у залі. Зрэшты, калі цябе ніхто не забаўляе, ты пачынаеш займацца гэтым сам. Я пабачыў нават сябраў журы, якія ў антракце палявалі на бязхозныя шарыкі. Я думаю, шарык цалкам варты таго, каб зрабіцца сапраўдным сімвалам маладзёжнага тэатральнага форуму. Бо што можа больш канцэптуальна выявіць ідэю моладзевага мастацтва, чым гэты вялікі, упругі, яркі, непаслухмяны, громкі і абсалютна бескарысны прадмет?

Церемония открытияНапэўна, менавіта з шарыкам я б параўнаў і першы спектакль форума. Бо найперш шарык — гэта гульня. Нават калі вы намалюеце на ім Мону Лізу ці зробіце яго ў форме Венеры Мілосскай, яго сапраўдным прызначэннем будзе стукнуць ім кагось па галаве альбо аглушыць суседзяў гуным выбухам. Ах, да на паветраным шары можна ўзняцца высока ў неба… Але для гэтага ён мусіць быць вельмівельмі вялікім, да таго ж, трэба яго як мага больш сагрэць.

Ці атрымалася ў піцерскіх любімчыкаў маскоўскай публікі гэтак ўзняцца высока-высока, на недасягальную вышыню? Яны відавочна гэтага імкнуліся (іначай я б не зацеяў гэтай размовы). Як мне здаецца, дык тое, што «Турандот» — гэта толькі смешная пўеса ёсць толькі стэрэатып. Дзеля смеху там занадта шмат смерці. Няхай яна нават не кранула нікога з прысутных на сцэне персанажаў, але ж не проста так яны так настойліва яе ўвесь час клікалі. Так што, нягледзячы на ўсе гэтыя забаўкі, і гэтая сурўёзная музыка, і гэтыя пафасныя (у добрым сэнсе) воплі Аляксандра Роніса-Калафа не падаюцца нечым такім нечаканым. Піцерскі тэатр сапраўды здаецца «прытулкам камедыянтаў», бобольш паўгадзіны ўтрымліваць глядацкую ўвагу адной толькі размовай — трэба ўмець. Гэта тэхніка, гэта вышэйшы пілатаж. Але ж пасля гэтага цырку (у добрым сэнсе) артыстам настолькі было складаней выдаваць яшчэ і напружаныя насычаныя псіхалагізмам паўзы (гл. вышэй), што ўзнікае пытанне, а ці патрэбны яны былі ўвогуле? Мабыць, варта было б абмежавацца гэтым прыкавээненым сцёбам? Здаецца, менавіта гэта ўсім больш за ўсё і спадабалася…

Алекс Стрэл
Просмотров: 3008
Instagram
Vkontakte
Telegram