Вторник, 25 марта 2008 09:15

Работа над памылкамi

Авторская колонка

Алекс СтрэлМы працягваем свае калятэатральныя нататкі. Адпачатку я меркаваў, што пішу іх для простых магілёўскіх гледачоў. Але высветлілася, што важней раздаць гэтыя аркушыкі гасцям фестывалю. Што ж, маю тады прабачыцца ў тых, хто беларускай мовай не валодае.

Тэатральныя меркаваннi тыя, прынамсі, якімі мы мусім абменьвацца падчас абМЕРКАВАННЯў, складаная штука. Не трэба меркаванне, напрыклад, блытаць з уражаннем тэатры імкнуцца нас уразіць, таму не дзіва, што мы імі захапляемся. Але меркаванне нараджаецца не адразу. Для нейкіх высноў дастаткова імгнення, некаторыя спасцігаюцца днямі, тыднямі і г.д. Трэба памятаць, што адмоўныя рэакцыі да нас прыходзяць значна хутчэй, чым станоўчыя. Але фактычна на абмеркаваннях мы часцей чуем станоўчыя водгукі. Адно з двух. Альбо мы бачым надзвычай класныя спектаклі, альбо мы вельмі гасцінныя.

Альбо памыляемся… Гэта настолькі ўласціва чалавеку, што грэх адмаўляцца ад такой прыемнай прывелеі. Вы сабе ўяўляеце, колькі дабра можна зрабіць людзям, а калі яны, стаміўшыся ад нашае дабрыні, прыцягнуць нас да адказу, заўсёды можна патупіць долу вочы і павініцца: «Былі памылкі…»

Вось хлопец знаходзіць брата ў метро («хаця чорт яго ведае, можа супадзенне!»), водзіць брацельніка за нос паўтары гадзіны сцэнічнай дзеі без дай прычыны. Можа, хоча завалодаць яго кватэрнай плошчай на кунцаўшчынеў Можа, марыць аграбіць, падсмажыць і з.есці няшчаснага ў бясконцых сутарэннях метроў Дарэчы, наколькі я не ведаю, спектакль «Сталіца Эраўнд» дагэтуль ніколі не іграўся пад зямлёй, так што ў хлопцаў была магчымасць адчуць сябе на месцы дзеяння — у падземцы. У канцы высветлілася, што прычынай было даць магчымасць выправіць памылку. Ой, што я кажу?! Выправіць памылку ў прынцыпе нельга, можна толькі не зрабіць яе ізноў.

У «Рамэа з Джульетай» адбылося менавіта так. Там складана сказаць, хто памыліўся. Ну няма на каго сказаць: ты (porca della miseria!) вінаваты, што такія прыгожыя хлопец з дзяўчынай загінулі! Ну вось як бы многія спрычыніліся. А вось хто вінаваты і што зрабіць — не зразумела… Мо тады і не было ніякай памылкіў мо так і трэба, такі лёс у нас, няшчасных, што сапраўднае каханне — гэта імгненны выплеск эмоцыі, ад якога мы на раз перагараем, няздольныя да далейшага жыцця. Рэжысёр зрабіў прынамсі адну карысную рэч, званочкам адзначыў усе моманты, дзе гаворыцца пра смерць, звярнуў увагу, як яе шмат у самай прыгожай на свеце п.есе пра каханне…

Мяне, дарэчы, эмоцыі пасля першага акту захляснулі настолькі, што я забыўся на хвілю, што вось гэты хлапчук і дзяўчына напрыканцы мусяць загінуць. Неяк не ўклалася ў галаву, потым толькі ўспомніў… Публіка таксама праяўляе свае эмоцыі па-рознаму. Калі гарная кіеўская дзяўчына Вольга Лук.яненка мельцешыла па сцэне сваімі ножкамі, хтось нягледзячы на папярэднюю забарону, здымаў відэаролік на мабільны тэлефон. Можна захапляцца і так. Хаця звычайна актрысам прынята дарыць кветкі. Вы там, можа, ў аўторак — запасіцеся прыгажосцю, там ёсць вартыя ўвагі дзяўчыны! ;)

Не трэба баяцца рабіць памылкі, само сабой. Важна ўрэшце рэшт даведацца, што правільна, а што не.

Гэты вечар так і мусіў скончыцца дажджом. Міліцыянеры дапамаглі сесці на апошнюю маршрутку.

Алекс Стрэл
Просмотров: 3656
Instagram
Vkontakte
Telegram