Среда, 26 марта 2008 10:17

Ідэаліст пад снегам

Портреты

З Пашам Харланчуком я неяк бачыўся пры такім самым надвор’і, што сняжыць зараз за вакном. За яго плячыма ўжо былі тады ўдалыя дзіцячыя пастаноўкі, а таксама проста класна зробленыя драматычныя ролі — хаця б Майстра ў інсцэніроўцы Булгакава, якая ў свой час пачала вяртаць у мінскія тэатры маладога гледача. Як раз нядаўна (я ўсё ўспамінаю тую нашу сустрэчу) у «Даходным месцы» ён сыграў тое, чым па сутнасці быў па жыцці — энтузіаста, ідэаліста, у чымсці летуценніка, аднім словам непрактычнага чалавека. І вось «у жыцці» я пабачыўся стомленыя вочы гэтага самага ідэаліста, які саромячыся аглядаў людзей навокал, спрабуючы знайсці ў сябе нешта роднае да іх.

Спектакль «Старэйшы сын» зўявіўся праз год. І ён мне здаецца кажа менавіта пра тое самае.

Мы не так многа размаўляем пра тэатр, пра тэатральных людзей, але неяк мастачка Алёна Ігруша доўга распавядала мне пра свой досвед працы з Пашам. Як яго ўводзілі ў ролю «Адзінага спадкаемца» (там ён граў эдакага Фігара тут, Фігара там) і ў апошні момант толькі сцямілі, што забылі зрабіць для яго плашч. Амаль перад выхадам выразалі нешта з кавалку тканіны. Павел уварваўся, схапіў і паімчаў на сцэну. Супраць волі Ігруша ішла ў глядзельную залю, каб паглядзець, што з таго атрымалася і… Пабачыла, як «плашч» ажыў, як ён затанчыў у спрытных руках, як пераўтварыўся ў цень, як падкрэсліў вытанчанасць фехтавальнага выпаду…

Я не лічу Харланчука такім ужо выбітным рэжысёрам. Бо сучасны час патрабуе ад рэжысёра большай разнастайнасці выяўленчых сродкаў. Але я бачыў двойчы студэнцкую работу яго з другім, здаецца, курсам. «Снежная каралева» называлася. Гэта было 20 хвілін нейкага тэатральнага «космасу» з малочнымі брызгамі-«сняжынкамі» і скотчам-ледзянымі лазарам, шкада што ўвыніку на шырокую публіку нічога такога не выйшла…

Наш тэатр застаецца некай колькасцю нават не спектакляў, а асобных тэатральных паказаў.

Алекс Стрэл
Просмотров: 2178
Instagram
Vkontakte
Telegram