Среда, 27 сентября 2017 11:44

У Магілёве адзначылі свята беларускай кнігі “Жыве ў кнізе душа народа”

Сонечным восеньскім днём Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса адзначыла свята беларускай кнігі «Жыве ў кнізе душа народа».

Для чытачоў бібліятэкі працавалі выставы: «Планета беларускіх аўтараў», «Магілёўскія летапісцы», «Беларуская кухня: смак нашых традыцый»; фотавыстава «500-годдзе беларускага кнігадрукавання». Кожны жадаючы змог бясплатна ўзяць у чытальнай зале беларускія часопісы дадому, а на абанеменце, у якасці бонуса, атрымаць «Кнігу-загадку» і праверыць сябе на веданне беларускай мовы.

Сапраўдным падарункам для магілёўцаў стала святочная праграма каля бібліятэкі. Віншаванне «Францыск Скарына — нашчадкам», паэтычныя замалёўкі, конкурс загадак, забаўляльна-пазнавальная праграма для дзяцей «Кніга — гэта цэлы свет» — ўсё гэта выклікала вялікае задавальненне гасцей.

Асаблівы смак святу надала дэгустацыя страў беларускай кухні: аладкамі, дранікамі, блінамі і пірагамі частавалі ўсіх жадаючых.

За музычную і паэтычную падтрымку адказваў народны вакальны ансамбль «Вераснёвіца», Марыя Ратніна і Ксенія Бачынская, Іван Каравіцкі і Ніколь Даўгулёва, Уладзімір Ільініч і Канстанцін Легашнёў.

Рэд.

 У Магілёве адзначылі свята беларускай кнігі “Жыве ў кнізе душа народа”

 У Магілёве адзначылі свята беларускай кнігі “Жыве ў кнізе душа народа”

 У Магілёве адзначылі свята беларускай кнігі “Жыве ў кнізе душа народа”

 У Магілёве адзначылі свята беларускай кнігі “Жыве ў кнізе душа народа”

 У Магілёве адзначылі свята беларускай кнігі “Жыве ў кнізе душа народа”

 У Магілёве адзначылі свята беларускай кнігі “Жыве ў кнізе душа народа”

 У Магілёве адзначылі свята беларускай кнігі “Жыве ў кнізе душа народа”
Просмотров: 1416
Instagram
Vkontakte
Telegram