Четверг, 12 октября 2017 12:35

Дапоўненная новымі фотаздымкамі вяртаецца выстава «Невядомы Магілёў»

Дапоўненная новымі фотаздымкамі вяртаецца выстава «Невядомы Магілёў»

Музей гісторыі Магілёва сумесна з калекцыянерам і сябрам установы культуры Алегам Давідам Лісоўскім вяртаюць выставу «Невядомы Магілёў. Выстава фотаздымкаў 1941 — 44 гг.».

Яна стала вынікам некалькіх гадоў руплівай працы па зборы і музеефікацыі выяваў Магілёва на фотаздымках, зробленых падчас Другой сусветнай вайны. Галоўная значнасць гэтых фотаздымкаў заключаецца ў тым, што на іх аказалася адлюстраванай гісторыя горада ў гады акупацыі, а таксама яго гістарычная архітэктурна-планіровачная структура — ужо пацярпелыя ад вайны, але ўсё яшчэ велічныя магілёўскія храмы, грамадскія установы і жылыя дамы, якія неўзабаве будуць назаўсёды страчаныя.

Адміністрацыя Музея гісторыі Магілёва ўлічвае, што аўтары гэтых фотаздымкаў — салдаты-зваёўнікі, якія прынеслі на беларускую зямлю жудасную трагедыю, вайну, што знесла жыцці мільёнаў беларусаў. Пагэтаму падчас адбору фотаздымкаў яна кіравалася ў першую чаргу прынцыпамі навуковай і гістарычнай значнасці выяваў, што захавалі невядомыя раней фрагменты нашага мінулага, і ніякім чынам не дапускае трактовак, пры якіх выставу дадзеных фотаздымкаў можна было б суадносіць з пазітыўным адлюстраваннем вобразу салдата вермахта.

На выставе будзе паказаная ў першую чаргу трагедыя — трагедыя народаў, горада, і асобных людзей. І жыццё чалавека падчас гэтай трагедыі.

Дапоўненая новымі фотаздымкамі выстава адкрыецца 18 кастрычніка ў 11:00. Яна будзе працаваць да 3 снежня у выставачнай зале музея па вуліцы Болдзіна, 1.

Рэд.

Выстава «Невядомы Магілёў» вяртаецца ў выставачную залу горада
Просмотров: 1506
Instagram
Vkontakte
Telegram