Пятница, 30 марта 2018 15:34

Калекцыя старадрукаў Музея гісторыі Магілёва папоўнілася новай «старай» кнігай

Калекцыя старадрукаў Музея гісторыі Магілёва папоўнілася новай «старай» кнігай

Калекцыя старадрукаў Музея гісторыі Магілёва папоўнілася неверагодна цікавым і рэдкім экзэмплярам. Гэта кніга «Часоўнік» XVIII стагоддзя, надрукаваная ў магілёўскай Брацкай друкарні.

Нягледзячы на тое, што «Часоўнік» і «Псалтыр» выдаваліся ў Магілёве даволі часта, выкарыстанне «Часоўніка» падчас навучання пісьменству абумовіла дрэнную захаванасць экзэмпляраў менавіта «Часоўніка», распавялі ў музеі.

Некаторыя выданні магілёўскага «Часоўніка» XVIII стагоддзя вядомыя ўсяго ў адзіным экзэмпляры (напрыклад, выданні 1701, 1703, 1737, 1771 гг.). Экзэмпляр, які з’явіўся ў музеі дзякуючы мецэнату Валерыю Казакову, мае прыкмету, якая дазваляе датаваць кнігу 1750-мі гадамі (прыблізна) — а падобнае выданне наогул не зафіксаванае ў каталогах старадрукаў.

Падобнае дапушчэнне працаўнікі музея робяць у сувязі з наяўнасцю ў кнізе філіграні рэдкага тыпу, якая паводле каталогаў датуецца 1750-м годам.

Рэд.

Просмотров: 1154
Instagram
Vkontakte
Telegram