Среда, 04 апреля 2018 10:54

Народная выстава ў фармаце «36 hours» з мастацкімі работамі, якія «пралезуць у дзверы» — унікальны праект у Магілёве

Народная выстава ў фармаце «36 hours» з мастацкімі работамі, якія «пралезуць у дзверы» — унікальны праект у Магілёве

Магіляўчан і гасцей города запрашаюць прыняць удзел у самай народнай выставе года — «Выяві сябе». Яна пройдзе ў сусветна вядомым і культавым фармаце выставачнага праекта «36 hours», распавялі ў Музеі гісторыі Магілёва.

Прыняць удзел у выставе можа кожны чалавек. Для гэтага неабходна прынесці сваю мастацкую работу (карціну, скульптуру, інсталяцыю і да т.п.) ў выставачную залу музея на вуліцу Болдзіна-1, пачынаючы 18 красавіка з 11:00. Адзіны адборачны крытэрый — каб работа змагла пралезці ў дзверы.

Для ўдзелу ў выставе неабходна аплаціць ўнёсак 15 рублёў у прызавы фонд. На працягу ўсёй выставы наведвальнікі змогуць прагаласаваць за любую прадстаўленую работу. Па выніках гэтага галасавання пераможца атрымае грошы з прызавога фонда.

Таксама на выставе мастацкая работа можа быць прададзена любому наведвальніку (але забраць яе новы гаспадар зможа толькі пасля заканчэння выставы).

!Звяртаем увагу ўдзельнікаў на неабходнасць паклапаціцца пра мацаванне, калі работа разлічана на тое, каб вісець на сцяне.

«36 hours» — эксперыментальны выставачны праект вядомага амерыканскага арт-куратара Ўолтэра Хопса, праведзены ў 1978 годзе ў Вашынгтоне. Ідэя заключалася ў тым, што на працягу 36 гадзін любы жадаючы мог прынесці сваю работу і размясціць яе на выставе. Гэты фармат неаднаразова паўтараўся ў самых розных гарадах. У 2017 і 2018 гадах пад назвай «Я — Манэ, Я — Шышкін, Я — Малевіч» падобная выстава з поспехам прайшла ў Мінску.

Рэд.

Просмотров: 1002
Instagram
Vkontakte
Telegram