Четверг, 19 апреля 2018 16:04

«36 hours». У Магілёве пачала працу «народная» выстава

«36 hours». У Магілёве пачала працу «народная» выстава

Самая народная выстава года «Выяві сябе» пачала працу ў Магілёве ў сусветна вядомым і культавым фармаце выставачнага праекта «36 hours».

Кожны жадаючы да 6 мая можа прынесці ў выставачную залу музея на вуліцу Болдзіна сваю мастацкую работу — карціну, скульптуру, інсталяцыю або нешта іншае. Адзіны адборачны крытэрый, жартуюць агранізатары, каб работа змагла пралезці ў дзверы. Таксама неабходна аплаціць ўнёсак 15 рублёў у прызавы фонд.

На працягу ўсёй выставы наведвальнікі змогуць прагаласаваць за любую прадстаўленую работу. Па выніках гэтага галасавання пераможца атрымае грошы з прызавога фонда.

Дарэчы, любая работа можа быць набыта наведвальнікамі.

«36 hours» — эксперыментальны выставачны праект вядомага амерыканскага арт-куратара Ўолтэра Хопса, праведзены ў 1978 годзе ў Вашынгтоне. Ідэя заключалася ў тым, што на працягу 36 гадзін любы жадаючы мог прынесці сваю работу і размясціць яе на выставе.

Любоў Салаўёва


Просмотров: 1146
Instagram
Vkontakte
Telegram