Вторник, 15 мая 2018 15:50

Монстры і казачныя прыгажуні. Магілёў далучыцца да Ночы музеяў

Монстры і казачныя прыгажуні. Магілёў далучыцца да Ночы музеяў

Магілёў далучыцца да Ночы музеяў. Мерапрыемствы адбудуцца 19 мая.

Святочная праграма Музея гісторыі Магілёва пачнецца ў 17:00 і будзе доўжыцца да 24:00. Інтэрактыўная гульня-encounter “Монстры і прыгажуні” будзе ўключаць заданні па ратушы, выставачнай зале і не толькі. Навінкай стане "цёмны пакой", таму наведальнікі павінны паклапаціцца пра ліхтарыкі.

Для ўсіх, хто прыйдзе ў касцюме монстра або казачнай прыгажуні, уваход бясплатны.

Таксама музей прапануе наведаць:

17:30 – прэзентацыя новых здабыткаў музея;
18:30 – адкрыццё выставы акварэляў Мікалая Ліханенкі;
19:00 – канцэрт інструментальнага ансамбля “Eden Rose” і музычны сюрпрыз ад Веранікі Юргелас, пераможцы народнай выставы “Выяві сябе”.

Спецыяльна для бацькоў з маленькімі дзеткамі у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва будзе працаваць дзіцячы куток.

Пад час Ночы музеяў будзе дзейнічаць адзіны білет на ратушу і выставачную залу, дзе працуе персанальная выстава Марыны Несцярук. Ён уключае ўваход на ўсе мерапрыемствы, экскурсійнае абслугоўванне, магчымасць наведвання вежы ратушы з выхадам на назіральную пляцоўку з панарамным біноклем і з пад’ёмам да вежавага гадзінніка.

Для дарослых білеты будуць каштаваць 4 рублі, для дзяцей і студэнтаў - 2 рублі. Для дзетак да 7 год уваход бясплатны.

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава 19 мая з 10:00 па 17:30 запланаваны экскурсіі па пастаянна дзейнічаючым экспазіцыям. Поўны квіток каштуе 1,5 рублі, ільготны - 0,75. Таксама можна наведаць музейны занятак “Искатели суперраритета картинной галереи Масленикова”.

Краязнаўчы музей імя Раманава з 18:00 па 00:00 прапанует наведаць пастаянныя экспазіцыі, прадметныя міні-выставы з паступленнямі апошніх гадоў і тэматычныя міні-экскурсіі: “Паляванне на маманта”, “Выраб крэмніевых i каменных прылад”, “Рыбалоўства”, “Гарадзішча i курганы” і іншыя.

Будуць працавць інтэрактыўныя зоны. Напрыклад, “Будаўніцтва старажытнага жылля шалашнага тыпу”, “Праца крэмневымі прыладамі: рэзка скуры, габлёўка дрэва, праца з зерняцёркай”, “Фатаграфуемся ў вобразах шляхціча i шляхцянкі XVII ст.” або “Малюем магілёўскую ратушу”.

Наведаюць музей «Персоны мінулых эпох»: Лeў Сапега, кароль Ян II, Казімір Ваза, Пётр Камбураў, Адам Kipкop.

Таксама ў праграме віктарыны, гульні, кансультацыі, майстар-класы, міні-канцэрт ваеннай песні.

Поўны білет каштуе 5 рублёў, ільготны - 2,5 рублі.

Музей этнаграфіі 19 мая таксама чакае наведвальнікаў з 18:00 па 24:00. На пляцоўцы перад уваходам можна палюбавацца народнымі танцамі, а потым наведаць аўтарскія экскурсіі ў самім музеі.

Выступяць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні “Ярыца”, фальклорны ансамбль “Карагод”, народны творчы калектыў “Раманс”. Таксама прагучыць фартэпіянны канцэрт навучэнцаў музычнага каледжа і канцэрт бардаўскай песні ў выкананні Сяргея Чарнова.

Фотазона з жывой статуяй “Дама з кнігай”, інтэрактыўныя зоны, майстар-класы, забаўляльна-гульнёвыя пляцоўкі, варажба - сумаваць у гэты вечар не давядзецца.

Рэд.

Просмотров: 2612
Instagram
Vkontakte
Telegram